спу́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Завесці з кім‑н. агульныя справы (звычайна нядобрыя); звязацца з кім‑н. [Віцька:] — Калі я спутаўся з гэтай чортавай фралоўскай кампаніяй, .. [лётчык] штосьці заўважыў. Быкаў. // Уступіць у любоўную сувязь. — Твая жонка спуталася з Васілём, адказала Зіна. Гаўрылкін.
спу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Звязаць ногі путам, пазбавіўшы свабоды рухаў. [Селянін:] — Спутаў гэта я каня, а сам прылёг і, не пры вас кажучы, трохі даў храпака. С. Александровіч. З вераўчаным путам у руцэ павёў [Васіль] каня к узлеску, дзе пасвілі коней. Спутаў, пусціў пасвіцца. Мележ.
спу́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спутаць.
спуха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спухнуць.
спу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. спух, ‑ла; зак.
Разм. Накрыцца пухлінай, стаць прыпухлым. Нага спухла. □ Сівая кабылка была страшэнна худая, замораная, уся спіна ў яе спухла ад сядла і нават ужо гнаілася. Дамашэвіч.
спу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спусціць.