Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

слінаўтварэ́нне, ‑я, н.

Утварэнне сліны сліннымі залозамі.

слінацячэ́нне, ‑я, н.

Узмоцненае выдзяленне сліны.

слі́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад слініць.

слі́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

1. Разм. Пэцкацца, змочвацца слінай.

2. Зал. да слініць.

слі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Змочваць слінай. Увесь час, пакуль яны былі ў хаце, Люда — сарамлівы, чорнавалосы падлетак у лапціках — цікавала на Толю з-за прасніцы і вельмі старанна слініла .. кудзелю, і вельмі старанна выводзіла доўгую нітку. Брыль. Клопікаў усё слініў і слініў агрызачак алоўка, старанна запаўняючы чыстыя старонкі сваёй кніжкі. Лынькоў.

слі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Памянш.-ласк. да сліна. На губах [Хлора] сабралася слінка. Гартны. Мы мядку ўяўляем пах, Слодыч — лепш разынкаў, І міжволі на губах Выступае слінка. Калачынскі.

•••

Глытаць слінку гл. глытаць.

слі́нкі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Тое, што і сліна. [Марына Архіпаўна:] — Тым часам не ўправішся павярнуцца, як.. [Паўлік] зноў упадзе тварыкам на лахманы, і ажно слінкі цякуць у яго ад салодкага сну. Шамякін. — Я на шпільцы не люблю, — сказала Таццяна, а сама аж слінкі праглынула. Васілёнак. [Казік:] — Я ж бачыў, як гэты стары кот аж слінкі пускаў на свежанінку. Машара.

•••

Слінкі цякуць (пацяклі) — а) пра моцнае жаданне з’есці што‑н. смачнае. Тым часам бабка Ганна ставіла на стол снеданне. Яно было добрае: яешня з рудаватымі падсмажанымі скваркамі, булка і па конаўцы малака... У мяне аж слінкі пацяклі. Сабаленка; б) аб прадчуванні чаго‑н. прывабнага, спакуслівага.

слі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сліны; які выдзяляе сліну. Слінныя залозы.

сліню́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм.

1. Нагруднік у маленькіх дзяцей, які засцерагае адзенне ад забруджвання.

2. Слінявае дзіця.

сліня́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, у якога з рота цячэ сліна. Слінявае дзіця. // Пакрыты слінай, мокры ад сліны. Слінявыя губы. Слінявы рот. / у груб., лаянк. выразах. Ганна гнеўна рванулася, з усяе сілы кулаком таўханула яго [незнаёмага] ў грудзі. — Адыдзі, чорт слінявы! Мележ.