Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

светасузіра́нне, ‑я, н.

Сукупнасць перакананняў, поглядаў на свет (у 1 знач.). Пазней казкі пра жывёл страцілі сувязь свайго рэальнага зместу з міфалагічным светасузіраннем старажытнага чалавека. Саламевіч.

светаўспрыма́нне, ‑я, н.

Успрыманне чалавекам навакольнага свету (у 1 знач.). Своеасаблівасць мастацкага почырку таго ці іншага паэта ў вялікай ступені залежыць ад характару яго светаўспрымання. Рагойша.

све́тач, ‑а, м.

1. Уст. Тое, што і дзед ​3. Датлела ў светачы лучына, Памалу вочы жмурыць сон. Танк. Здавалася тады, што ў хаце ля стала гарыць у светачы смаляны агарак. Пташнікаў.

2. перан. Пра тое, што з’яўляецца носьбітам праўды, свабоды, культуры і пад. Як магутная сіла сусветнай сацыялістычнай садружнасці, як несакрушальная цытадэль міжнароднай салідарнасці, як светач міру і сацыяльнага прагрэсу ўзвышаецца сёння наша вялікая Радзіма — правобраз будучага сусветнага брацтва працоўных. Машэраў. О радзіма! мой светач цудоўны, адзіны, Явар мой, мой агністы снягір на сасне. Караткевіч.

3. перан. Пра таго, хто нясе з сабою ісціну, асвету, свабоду і пад. На разняволенай зямлі Шлях асвятліў нам светач вечны: І Правадыр, і Чалавек, І мудры, і сардэчны. Пушча.

све́тла,

1. Прысл. да светлы (у 1, 2, 3, 5 і 7 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць святла дзе‑н.; відно. І гэтак светла Стала ў вёсках ноччу, Што вуліцы — З канца ў канец відаць. Шымук. // Пра надыход дня. Ледзь стала светла, Параска схамянулася, кінулася да люстра. Мележ.

3. перан.; безас. у знач. вык. Пра радасны, вясёлы настрой. Ты мяне сустрэнеш ветла — Рад я сонцу, рад вясне. Стане лёгка, стане светла Быць з табою побач мне. Куляшоў. Хораша і светла на душы. Хто спытае, адкажу любому: Я не проста ў сценах Мінска жыў, Сэрца ўсё аддаў яму з любоўю. Калачынскі.

светла...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «светлы» (у 3 знач.), напрыклад: светлавалосы, светлатвары.

светлабаро́ды, ‑ая, ‑ае.

Са светлай барадой. Светлабароды чалавек.

светлабо́кі, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бакамі (пра жывёлу, птушак, дрэвы). Андрэй з начальнікам штаба і камандзірамі атрадаў Павольна ішоў між стромкіх, светлабокіх соснаў і аглядваў тых, каму ўдалося вырвацца з блакады. Кулакоўскі.

светлабро́вы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бровамі. У абедзвюх [Хадоські і Ганны] на тварах, таксама мяккіх, светлабровых, быў адзін добры, лагодны выраз. Мележ.

светлавало́сы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі валасамі; бялявы. Радыст, маленькі светлавалосы хлопец, корпаўся каля сваёй скрынкі, стоячы на каленях. Мележ.

светлава́тасць, ‑і, ж.

Якасць светлаватага.