све́тла,
1. Прысл. да светлы (у 1, 2, 3, 5 і 7 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць святла дзе‑н.; відно. І гэтак светла Стала ў вёсках ноччу, Што вуліцы — З канца ў канец відаць. Шымук. // Пра надыход дня. Ледзь стала светла, Параска схамянулася, кінулася да люстра. Мележ.
3. перан.; безас. у знач. вык. Пра радасны, вясёлы настрой. Ты мяне сустрэнеш ветла — Рад я сонцу, рад вясне. Стане лёгка, стане светла Быць з табою побач мне. Куляшоў. Хораша і светла на душы. Хто спытае, адкажу любому: Я не проста ў сценах Мінска жыў, Сэрца ўсё аддаў яму з любоўю. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)