плеўры́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плеўрыту, абумоўлены плеўрытам. Плеўрытная тэмпература.
плех, ‑а, м.
1. Месца на галаве, дзе не выраслі або вылезлі валасы; лысіна. Хадосьчын бацька Ігнат, з ружовым плехам і барадою, .. час ад часу пакрыкваў на жонку... Мележ. // Разм. Месца з вылезлай шэрсцю, футрам.
2. Голае месца сярод поля, лесу і пад. Сям-там паднімаліся ў неба стромкія яліны і сосны. Іх пакінулі знарок — абсемяняць аголены плех і заводзіць новы лес. Колас.
пле́цены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад плесці.
2. у знач. прым. Зроблены пры дапамозе пляцення. Мігам з’явіліся дзве новыя чаркі, два сподачкі і два плеценыя лёгкія крэслы. Ваданосаў.
плець, ‑і, ж.
1. Бакавая галінка або сцябло паўзучых ці павойных раслін.
2. звычайна мн. (пле́ці, ‑ей). Доўгія звёны труб або рэльсаў, злучаныя між сабой шляхам зваркі. Зварваць трубы ў плеці.
плечавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пляча. Плечавая косць.
плечано́гія, ‑іх.
Група марскіх жывёлін, знешне падобных да малюскаў.
плеш, ‑а, м.
Тое, што і плех. — Да маладых дзяўчат [Павалковіч] так і ліпне, але чамусьці яшчэ не жанаты. А ўжо ў гадах, і ў добрых гадах. Плеш на галаве, як месяц. Машара. А там лугі па Свіслачы ляглі З іх купамі лазы, алешын, І астраўкі, і пустак плешы, Дзе сіняваты шоўк развешан, Што выткалі ім подыхі зямлі. Колас.
пле́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Верхняя расшыраная частка чаго‑н., што мае форму ножкі, стрыжня і пад. Мяне.. прыцягнула вузкая паласа падлогі.. Нават не сама падлога, а чорныя плешкі цвікоў. Савіцкі. Па тым месцы, дзе .. вісеў [партрэт], тырчалі пабеленыя плешкі трох цвічкоў, некалі ўбітых трохкутнікам. Кулакоўскі.
2. Верхні канец караняплода.