Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

здзіра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да садрацца, здзерціся.

2. Зал. да здзіраць.

здзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да садраць, здзерці.

здзірване́ласць, ‑і, ж.

Стан здзірванелага.

здзірване́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пакрыўся дзірваном, ператварыўся ў дзірван. Здзірванелы курган. □ Дзень за днём ішла ўпартая праца — і на будоўлях, і на здзірванелых, запушчаных палях. Якімовіч.

здзірване́ць, ‑ее; зак.

Пакрыцца дзірваном, ператварыцца ў дзірван. Праз колькі часу выбіліся на лясную дарогу. Па ёй даўно ніхто не ездзіў — дарога зарасла травой, здзірванела. Паўлаў.

здзіў, здзіву, м.

Разм. Дзіва, здзіўленне. Хаця ўсё лета ў той год было пагодлівае, але гэта нядзеля выдалася на здзіў яснай. Дуброўскі.

здзіўле́нне, ‑я, н.

Стан, выкліканы моцным уражаннем ад чаго‑н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні. □ Тут былі і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай .. сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння. Лынькоў.

здзі́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад здзівіць.

2. у знач. прым. Які выражае здзіўленне. Здзіўленымі вачамі [Клава] глядзела на .. [Валодзю] з пасцелі, калі ён увайшоў. Чорны.

здзіўля́цца, ‑оецца.

Незак. да здзівіцца.

здзіўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да здзівіць.