гольф, ‑а, м.
1. Распаўсюджаная ў Англіі гульня ў мяч, які стараюцца загнаць у ямку спецыяльнай палкай найменшай колькасцю Удараў.
2. толькі мн. (го́льфы, ‑аў). Кароткія штаны, якія зашпільваюцца пад каленам.
3. звычайна мн. (го́льфы, ‑аў). Панчохі да калена.
[Англ. golf.]
го́лядзь, ‑і, ж.
Гіст. Балцкае племя, якое ўпамінаецца ў старажытных летапісах 11–12 стст.
го́ман, ‑у, м.
Бязладны шум мноства галасоў. — На шчасце маладым! — урачыста падняўся сват, калі гоман і шум зноў крыху улёгся. Васілевіч. // перан. Пра спалучэнне прыродных гукаў. Беларусам, якія не дома, Пэўна, сніцца бароў нашых гоман. Лось. Раніца была ясная, росная, з птушыным гоманам і гудзеннем пчол. Хомчанка.
гомасексуалі́зм, ‑у, м.
Ненатуральнай палавая цяга да асоб свайго полу.
[Ад грэч. honos — падобны, аднолькавы і лац. sexualis — палавы.]
гомасексуалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто схільны да гомасексуалізму.
гомасексуалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да гомасексуаліст.
гомасексуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гомасексуалізму. Гомасексуальныя схільнасці.
гон, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гнаць і гнацца.
2. Праследаванне звера на паляванні. Напрамак гону. □ Гэта былі кудлатыя мясцовыя аўчар[кі], лютыя, але няздатныя для гону. Самуйлёнак.
3. Спец. Паводзіны звера ў час шлюбнага перыяду. Перыяд гону лася.
•••
Бабровыя гоны (уст.) — месца, дзе вадзіліся і лавіліся бабры.
го́нар, ‑у, м.
1. Грамадская або маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу. Выдатная праца — справа гонару кожнага грамадзяніна. □ Пераступіць граніцу са сцягам вызвалення ў руках, ці ж гэта не радасць, не гонар? Пальчэўскі. Але нідзе, Нідзе, мой дружа верны, Не спляміў я Наш гонар баявы. Кірэенка.
2. Павага, слава. Гонар пераможцам. □ — Як відаць, вы [Максім] багаты чалавек, — адказала гаспадыня, — такая акуратнасць робіць вам гонар. Машара.
3. Перавялічанае ўяўленне пра сваю годнасць; фанабэрыстасць, пыха. «О, чортаў шляхціц! — падумаў Якаў. — Столькі ў цябе гонару, што невядома, з якога боку прыступіцца...». Чарнышэвіч.
•••
Дошка гонару гл. дошка.
Збіць гонар гл. збіць.
Мець гонар гл. мець.
Робіць гонар гл. рабіць.
У гонар каго (высок.) — у знак павагі да каго‑н., ушанавання памяці аб кім‑н.
[Ад лац. honor.]
го́начнік, ‑а, м.
Тое, што і гоншчык (у 1 знач.). Аўтамабілісты-гоначнікі.