спе́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спешыць.
спе́шна, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Разм. Стан паводле дзеясл. спяшацца (у 1 знач.); паспешнасць. Пісьмо, відаць, пісалася ў спешцы. Было яно напісана вялікімі, нязграбнымі літарамі, без усялякіх знакаў прыпынку. Асіпенка. [Таўлай] працаваў, як сапраўдны мастак, многа, але без спешкі. Брыль.
спе́шнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць спешнага (у 1 знач.). Спешнасць заказу.
2. Паспешлівасць, спешка. Працаваць без асаблівай спешнасці.
спе́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Які патрабуе хуткага выканання; тэрміновы. За дзвярыма грукаталі боты, Над сталом задумаўся марксіст І, адклаўшы спешную работу, Малаком пісаў па волю ліст. Грахоўскі. Як Антось мацней за ўсіх бегае, то яму даваліся найбольш спешныя заданні. Кулакоўскі. Калгас засыпаны дэпешамі З Масквы, Туркменіі, Дняпра, — І ўсе вітальныя і спешныя, То ад Івана, то Пятра. Астрэйка. // Які выконвае што‑н. тэрміновае. Красуняй паланянкай паланёны, ён [Кайдан] выгнаў нават спешнага ганца, прысланага з далёкага загону, дагаварыць не даўшы да канца. А. Вольскі.
2. Які робіцца або адбываецца хутка; паспешлівы. Дзед Талаш з сваім войскам спешным маршам рушыў на Прыпяць, каб заняць пераправу. Колас. У штабах спешным парадкам складалі спісы. Пальчэўскі. Сяргееў быў здаволены, што хлопец не робіць спешных вывадаў, а цвяроза ацэньвае абстаноўку. Федасеенка. Чалавек дваццаць паліцыянтаў скакала на конях спешнай рыссю. Пестрак. // Уласцівы таму, хто спяшаецца. А Казік падбег да бацькі і, Юзік чуў, казаў ён спешным дрыжачым голасам: — Злодзей!.. Злодзей... Баранавых.
спе́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спесціць.
спе́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спесціць.
спе́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Злезці з каня. Не даязджаючы двух-трох кіламетраў да чыгункі, хлопцы спешыліся, схавалі ў лесе падводы. Краўчанка. [Коннікі] спешыліся, зайшлі ў двор. Янкоўскі.
спе́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1. каго. Загадаць або прымусіць спешыцца, злезці з коней. Спешыць коннікаў.
2. Тое, што і спешыцца. Грэбля была зусім блізка ад таго месца, дзе спешылі партызаны. Федасеенка.
спёка, ‑і, ДМ спёцы, ж.
Моцная гарачыня ў паветры, нагрэтым сонцам; спякота. Спёка стаіць тыдзень, месяц, а на небе ні хмурынкі. Бялевіч. Бяру і я з рукі тваёй, Памір, Смарагд жывы аб спёцы на ўспамін. Калачынскі. // Цеплыня, якая выдзяляецца чым‑н. гарачым, нагрэтым. Жалеза холад ды спёка печаў. Летка.