Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плюсна́, ‑ы, ж.

Спец. Частка ступні паміж пяткай і пальцамі.

плю́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. іран. Пацалавацца, цмокнуцца.

плю́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да плюскаць.

плюснявы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які мае адносіны да плюсны. Плюснявая косць.

плюсо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плюсаваць.

2. Плюсавальная машына.

плюсо́ўшчык, ‑а, м.

Спец. Рабочы, які займаецца плюсоўкай, плюсаваннем.

плюсо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Спец. Жан. да плюсоўшчык.

плюсь, выкл.

Разм.

1. Абазначае гук пры ўдары аб паверхню вады, пры пацалунку і інш.

2. у знач. вык. Адпавядае дзеясловам: плюскаць, плюснуць, плюснуцца. Нап’ецца гарэлкі, як вады гусь, А пасля сядзіць і вачыма плюсь. «Полымя». У доме згледзеўшы Мальвіну, Валенты пан і пан Самусь У ручку ёй галантна — плюсь І распыталі пра навіны. Колас.

плюх, выкл.

Разм.

1. Абазначае гук ад падзення чаго‑н. у ваду або іншую вадкасць. У ранішняй цішыні толькі і чулася: плюх, плюх... Ігнаценка.

2. у знач. вык. Адпавядае дзеясловам: плюхнуць, плюхнуцца і плюхаць, плюхацца. Я глядзеў направа, а з левага боку — плюх за шыю нешта халоднае. Жычка.

плю́ханне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плюхаць — плюхнуць і плюхацца — плюхнуцца. Чуваць плюханне і скрогат плывучых крыг. Чарнышэвіч.