Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чатырохсло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з чатырох слоў. Так узніклі двухслоўныя (трох- і чатырохслоўныя) найменні, якія давалі магчымасць адрозніваць асобы, што насілі аднолькавае імя, індывідуалізавалі іх. «Полымя».

чатырохсотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца, існуе чатырыста год. Чатырохсотгадовая гісторыя дзяржавы.

2. Які мае адносіны да чатырохсотгоддзя (у 2 знач.). Чатырохсотгадовы юбілей.

чатырохсотго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у чатырыста год.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося чатырыста год назад. Чатырохсотгоддзе бітвы.

чатырохсо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да чатырыста. Чатырохсоты нумар. // Які адбыўся чатырыста разоў. Чатырохсоты спектакль.

чатырохстаро́нні, ‑яя, ‑яе.

Які мае чатыры стараны.

чатырохсто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з чатырох вершаваных стоп. Чатырохстопны ямб.

чатырохстру́нны, ‑ая, ‑ае.

З чатырма струнамі.

чатырохсу́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца чацвёра сутак.

чатырохта́ктавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і чатырохтактны.

чатырохта́ктны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які складаецца з чатырох тактаў; які працягваецца чатыры такты. Чатырохтактная паўза.

2. Такі, у якім рабочы працэс адбываецца за чатыры такты поршня (пра рухавік унутранага згарання). Чатырохтактны рухавік.