Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спе́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спець ​1.

•••

Песенька (песня) чыя спета гл. песенька.

спеў, спеву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спяваць, а таксама гукі гэтага дзеяння; спяванне. Час далёкі, час маленства Нечакана ажыве. Чую — спеў жалейкі з лесу Перапёлкаю плыве. А. Александровіч. Цябе вітаюць спевам ціхім каласы, пераліваюцца — віюцца галасы. Дубоўка. Цёплы вецер Заносіць спеў мірных гудкоў, Звон далёкіх апошніх трамваяў. А. Астапенка.

2. Песня. Свой спеў салавейка У галлі адшчабеча. Купала. З-пад пяра Алеся Гурло з яўляецца аптымістычны спеў «Не тужы». Хведаровіч. Танцаваць зноў пайду, Новы спеў засяду, Бо, як вішня, жыццё Зацвіло, зацвіло! Бядуля. // Песня рэлігійнага зместу.

3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва. [Сашы] даўно ўжо захацелася пагутарыць з чалавекам, які разбіраецца ў спевах і мог бы па-сапраўднаму ацаніць яго голас. Рунец. Савецкае мастацтва харавога спеву займае пачэснае месца ў эстэтычным выхаванні працоўных. Шырма.

4. толькі мн. (спе́вы, ‑аў). Вучэбны прадмет. Апрача беларускай мовы і літаратуры, я выкаадала спевы. Мядзёлка.

спе́ўка, ‑і, ДМ спеўцы; Р мн. спевак; ж.

Рэпетыцыя хору. З таго вечара раз у два тыдні, пасля работы, сяброўкі хадзілі ў клуб на спеўку. Краўчанка.

спе́ўнік, ‑а, м.

Зборнік песень, рамансаў і інш. твораў для спеву. З імем Нестара Сакалоўскага звязана складанне аднаго з першых у рэспубліцы спеўнікаў для вучняў пачатковых школ. «Полымя».

спе́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Мілагучны, пявучы. Ціха гулі струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабіўся мяккі і спеўны. Караткевіч. З-за рога Турэмнай вуліцы вылецелі спеўныя гукі. Мурашка.

2. Які мае адносіны да спеву, песні; песенны. І ўзяўшы пад крыло яго, адразу ж аб’явіла [квактуха]: — Між намі геній, спеўных спраў мастак! Маеўскі. / у перан. ужыв. Навідавоку да паэта вярталася яго спеўная сіла. Лужанін.

спех, ‑у, м.

Разм.

1. Паспешлівасць, спешна. Усё гэта (гранаты, соль, медыкаменты) спраўна, без лішняга спеху складалася ў апарожненыя пітоны. Брыль. Прабач, не паспеў ён [чалавек] у спеху з табою як след развітацца. Сіпакоў.

2. у знач. прысл. спе́хам. Паспешліва, вельмі хутка. Можна, сказаць: .. «Спехам паеў і падаўся ў дарогу». Скрыган. [Сотнікаў] выпусціў запар тры камяні, немец, ухіляючыся, спехам страляў. Быкаў.

•••

Не к спеху — не патрабуецца спешна.

спец, ‑а, м.

Разм.

1. Прадстаўнік інтэлігентнай прафесіі, спецыяліст (ужывалася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі да сярэдзіны 20‑х гадоў у адносінах да выхадцаў з непралетарскага асяроддзя). Турбіну манціравалі замежныя спецы. Гроднеў. Бацька, вялікі спец, інжынер, які прыехаў у Расію яшчэ да імперыялістычнай вайны і астаўся жыць пасля рэвалюцыі, хацеў, каб адзіная яго дачка стала ўрачом. Навуменка.

2. Вельмі дасведчаны ў чым‑н. чалавек, майстар сваёй справы. Прыходзіць, стомленая за дзень, мая суседка, кабардзінка з Нальчыка, спец па віну. Лось. [Іван:] — Як ты лічыш, хто нам соткі ўзарэ — баба, Вольга, Лявонка? А можа ты? Ты ж на ўсё спец. Паўлаў. // Іран. Лоўкі, хітры, пранырлівы чалавек. Тавару дастаць усякага .. [Віктар] спец. І ніколі не пратаргаваўся яшчэ. Ваданосаў.

спец...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «спецыяльны», напрыклад: спецатрад, спецфонд, спеццэх.

спецабу́так, ‑тку, м.

Спецыяльны абутак, прызначаны для працы ў складаных умовах.

спецадзе́нне, ‑я, н.

Тое, што і спецвопратка. [Каляда:] — Па тэхніцы бяспекі і ахове здароўя мне трэба на аддзел бог ведае чаго ўсякага — і спецадзення, і абутку, і матэрыялу на розныя рамонты. Скрыган.