чатырохко́нны, ‑ая, ‑ае.
У які можна запрэгчы чатырох коней; запрэжаны чатырма коньмі. На запушчанскім дзядзінцы, каля дабітай да ручкі старой чатырохконнай калымагі.. касцы спыніліся. Машара.
чатырохко́рпусны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з чатырох карпусоў. Чатырохкорпусны плуг.
чатырохкра́тны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены чатыры разы, павялічаны ў чатыры разы. Чатырохкратнае кармленне. // Які чатыры разы дабіваўся чаго‑н. Чатырохкратны чэмпіён.
чатырохку́тнік, ‑а, м.
Разм. Тое, што і чатырохвугольнік. Углядаешся і бачым, як па простай лініі перад намі, сапраўды ступенямі лесвіцы адзін, над другім чарнеюць чатырохкутнікі шлюзавых варот. Галавач.
чатырохку́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і чатырохвугольны. Мала народу варушылася ў той дзень на чатырохкутнай плошчы. Караткевіч. На вяршыню высокай чатырохкутнай вежы апусціўся бусел. В. Вольскі.
чатырохмато́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры маторы, з чатырма маторамі. Летняй ноччу на чатырохматорным амерыканскія бамбардзіроўшчыку без апазнавальных знакаў група шпіёнаў і дыверсантаў была выкінута ў раёне Налібоцкай пушчы. Гурскі.
чатырохме́сны, ‑ая, ‑ае.
З месцамі для чатырох, які мае чатыры месцы. Чатырохмеснае купэ. Чатырохмесны аўтамабіль.
чатырохме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца чатыры месяцы. Чатырохмесячная камандзіроўка. // Разлічаны на чатыры месяцы. Чатырохмесячны план.
2. Узростам у чатыры месяцы. Чатырохмесячнае дзіця.
3. Які належыць за чатыры месяцы. Чатырохмесячны аклад.
чатырохно́гі, ‑ая, ‑ае.
1. На чатырох нагах, ножках. Сабака-важак быў большы за ўсіх. Тынэлькут узяў з нартаў мёрзлую рыбу і пачаў частаваць сваіх чатырохногіх сяброў. Бяганская.
2. у знач. наз. чатырохно́гае, ‑ногага, н. Усякая жывёліна, якая ходзіць на чатырох нагах. З прыходам вясны грамадскае жыццё і барадатых, і безбародых, і двухногіх, і чатырохногіх.. надта ажывілася. Крапіва.
чатырохпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.
Вышынёй у чатыры паверхі. Чатырохпавярховы будынак.