сперматазо́ід, ‑а, М ‑дзе, м.
Мужчынская палавая клетка чалавека, жывёл і некаторых раслін; жыўчык (у 2 знач.).
[Ад грэч. sperma — семя, zōon — жывёла і eidos — від.]
спермацэ́т, ‑у, М ‑цэце, м.
Воскападобнае рэчыва, якое змяшчаецца ў асобых поласцях галавы кашалота і ўжываецца ў парфумерыі і медыцыне.
[Ад грэч. sperma — семя і kētos — вялікая марская жывёла.]
спермацэ́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спермацэту. Спермацэтавая маса. // Выраблены са спермацэту, са спермацэтам. Спермацэтавая мазь. Спермацэтавае мыла.
спе́рмій, ‑я, м.
Мужчынская палавая клетка вышэйшых раслін.
спермі́н, ‑у, м.
Выцяжка з семявых залоз жывёл, якая ўжываецца як лекавы сродак.
спе́рці 1, сапру, сапрэш, сапрэ; сапром, сапраце; пр. спёр, сперла; заг. сапры; зак., каго-што.
Разм.
1. Знесці, ссунуць з месца што‑н. [Сёмка:] — Зрабі ты найлепшую грэблю, а выльецца вясною вада і сапрэ яе. Колас.
2. перан. Прагнаць з пасады, службы. [Вальдамар:] — Ну, ад жонкі адаб’ешся... Але цяпер не сапрэш Купчына з брыгадзірства. Мыслівец.
3. Украсці. Круціўся хітрым лісам ён [Мікіхвер], Хапаў — І гэта факт! Сапрэ. — і тут жа спісана — І, калі ласка, акт! «Вожык».
спе́рці 2, сапрэ; безас. зак.
Разм. (звычайна ў пр. сперла). Сціснуць, здушыць. У Андрэя сперла ў грудзях, здрадніцкі горкі камяк падпёр пад горла. Асіпенка. Ад хвалявання і крыўды ў Змітрака нешта сперла ў горле. Ваданосаў. Лёнька загрузаў па пахі ў снезе, але бег і бег, пакуль у грудзях не сперла дых. Капыловіч.
спе́рціся, сапрацца; пр. спёрся, сперлася; зак.
Разм. Збіцца, стоўпіцца ў адным месцы. Сперціся ў адным пакоі. // перан. Сабрацца, накапіцца. Ніхто нікога не слухаў, а ўсе крычалі, крычалі, каб аслабаніць ад нечага грудзі, што вось сперлася, просіцца на волю. Галавач.
спершапача́тку, прысл.
1. Тое, што і спачатку (у 1 знач.). Часам плакаў .. [бацька] спершапачатку, забіўшыся дзе-небудзь у цёмны куточак і ўспамінаючы маці. Гарэцкі.
2. З самага пачатку, калісьці даўно. Ніхто ў Верамейках не ведаў, якая сіла спершапачатку ўтварыла гэты роў. Чыгрынаў.
спе́сціцца, спешчуся, спесцішся, спесціцца; зак.
Стаць распешчаным, капрызным.
спе́сціць, спешчу, спесціш, спесціць; зак., каго-што.
Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць распешчаным, капрызным. Спесціць дзяцей.