чатырохбако́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае чатыры бакі; размешчаны з чатырох бакоў. Чатырохбаковая вежа. Чатырохбаковая прызма.
2. З удзелам чатырох бакоў. Чатырохбаковая згода. Чатырохбаковае пагадненне.
чатырохба́льны, ‑ая, ‑ае.
Сілаю ў чатыры балы. Чатырохбальны вецер. □ Штарміла. Не надта, праўда, але і чатырохбальнай сілы хапала, каб страціць сон, бо да гэтых чатырох прымешваліся яшчэ і балы свайго душэўнага неспакою, які ўсчаўся нечакана і хуткага зацішку не абяцаў. Карамазаў.
чатырохвале́нтны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які здольны звязаць чатыры атамы вадароду.
чатырохво́севы, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры восі.
чатырохвуго́льнік, ‑а, м.
Геаметрычная фігура, абмежаваная чатырма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць чатыры ўнутраныя вуглы. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы. Гэта быў белы кардонны чатырохвугольнік намерам у звычайную паштоўку. Васілёнак.
чатырохвуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры вуглы, у форме чатырохвугольніка. Камень застаўся ў руках у хлопчыка, а на тым месцы, дзе ён толькі што сядзеў, у сцяне чарнела чатырохвугольная дзірка. Арабей.
чатырохгадзі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца чатыры гадзіны. Чатырохгадзінная аперацыя. Чатырохгадзінная лекцыя. // Разлічаны на чатыры гадзіны. Чатырохгадзінны запас паліва. // Назначаны на чатыры гадзіны. Галоўны інжынер чатырохгадзінным цягніком паедзе ў Маскву па сям’ю. Корбан.
чатырохгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца чатыры гады. Чатырохгадовае навучанне. // Разлічаны, прызначаны на чатыры гады. Чатырохгадовы запас.
2. Узростам у чатыры гады. Лявонка то растрасаў траву ў пракосах, то забаўляў чатырохгадовую Марынку. Асіпенка.
3. Які мае адносіны да чатырохгоддзя (у 2 знач.). Чатырохгадовы юбілей.
чатырохгало́ссе, ‑я, н.
Спеў, які гучыць чатырма галасамі, гучанне на чатыры галасы. Там, дзе сустракаецца чатырохгалоссе, нявопытным выканаўцам прапануецца, каб спяваў толькі тэнар. «Полымя».
чатырохгало́сы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для чатырох галасоў. Чатырохгалосы хор.