спектро́метр, ‑а, м.
Прылада для вымярэння аптычных спектраў з дапамогай фотаэлектрычных прыёмнікаў выпрамянення.
[Ад лац. spectrum — бачнае і грэч. metreō — вымяраю.]
спекульну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Аднакр. да спекуляваць.
спекулява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. спекуляваць.
спекулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., чым і на чым.
1. Займацца спекуляцыяй 1 (у 1 знач.). Спекуляваць прамтаварамі. □ Бургамістр горада спекуляваў дражджамі, якія вырабляліся на Мінскім дражджавым заводзе. Новікаў. // Выкарыстоўваць складаныя абставіны для ўласнай нажывы. Спекуляваць на зніжэнні акцый.
2. перан. Неадабр. Дзейнічаць, выкарыстоўваючы што‑н. у карыслівых мэтах. Спекуляваць на давер’і. □ Нацыяналісты.., якія настойліва імкнуліся перацягнуць паэта [Янку Купалу] па свой бок, спекулявалі на нацыянальных праблемах. Ярош.
спекуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Той, хто займаецца спекуляцыяй 1 (у 1 знач.). Спекулянтаў Савецкая ўлада не гладзіла па галоўцы. «ЛіМ». Спекулянты і пастаўшчыкі харчоў нажывалі на народнай нястачы велізарныя прыбыткі. «Весці».
2. перан. Той, хто імкнецца выкарыстаць што‑н. у карыслівых мэтах.
спекуля́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да спекулянт.
спекуля́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спекулянта (у 1 знач.), дзейнасці спекулянтаў, спекуляцыі 1 (у 1 знач.). Спекулянцкія цэны.
спекуляцы́йны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спекуляцыі 1 (у 1 знач.); заснаваны на спекуляцыі. Спекуляцыйны гандаль.
2. Які займаецца спекуляцыяй; спекулянцкі. Спекуляцыйныя элементы.
спекуляцы́йны 2, ‑ая, ‑ае.
Пабудаваны на спекуляцыі 2; абстрактны. Спекуляцыйная філасофія.
спекуля́цыя 1, ‑і, ж., чым і па чым.
1. Фінансавая аперацыя, якая заключаецца ў скупцы і перапродажы каштоўнасцей з мэтай узбагачэння; біржавая ігра на павышэнне або паніжэнне курсу каштоўных папер. Спекуляцыя акцыямі. Спекуляцыя валютнымі каштоўнасцямі. // Незаконная скупка і перапродаж тавараў і іншых прадметаў па павышаных цэнах з мэтай нажывы. Спекуляцыя прадметамі мастацтва. Спекуляцыя рэдкімі кнігамі. // Выкарыстанне чаго‑н. з мэтай нажывы. Спекуляцыя на павышэнні попыту. // Асобная здзелка падобнага характару. Называлі велізарнейшыя сумы, якія .. [Пачулія] нажываў на сваіх загадкавых спекуляцыях. Самуйлёнак.
2. перан. Разлік, намер, дзеянне, заснаваныя па выкарыстанні чаго‑н. з карыслівымі мэтамі. Спекуляцыя па сяброўскіх пачуццях. □ [Віктар:] — Я глядзеў гэту карціну. Самая бессаромная спекуляцыя на таленце артысткі. Паўлаў.
[Ад лац. speculatio — сузіранне, пазіранне.]
спекуля́цыя 2, ‑і, ж.
У філасофіі — абстрактныя разважанні, адарваныя ад вопыту і практыкі. Ідэалістычныя спекуляцыі.
[Ад лац. speculatio — сузіранне, назіранне.]
спелава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі спелы, не зусім спелы.