сярэдневяко́ўе, ‑я,
Гістарычная эпоха, якая ахоплівае час ад крушэння рабаўладальніцкай Рымскай імперыі (5 ст.) да пачатку капіталізму (канец 17 ст.).
сярэдневяко́ўе, ‑я,
Гістарычная эпоха, якая ахоплівае час ад крушэння рабаўладальніцкай Рымскай імперыі (5 ст.) да пачатку капіталізму (канец 17 ст.).
сярэднегадавы́, ‑ая, ‑ое.
Які прыпадае ў сярэднім на год; які з’яўляецца сярэдняй велічынёй, што прыпадае на год.
сярэднелаці́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдняй латыні.
сярэднепаднябе́нны, ‑ая, ‑ае.
У лінгвістыцы — які вымаўляецца пры ўдзеле сярэдзіны паднябення.
сярэднесібі́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдняй часткі Сібіры.
сярэднестатысты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдніх статыстычных паказчыкаў.
сярэднетэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сярэдніх тэхнічных даных, паказчыкаў, норм.
2. Які мае адносіны да сярэдняй тэхнічнай адукацыі.
сярэднеязы́чны, ‑ая, ‑ае.
У лінгвістыцы — які вымаўляецца пры ўдзеле сярэдняй часткі спінкі языка (пра гукі мовы).
сярэ́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца ў сярэдзіне, паміж двума пунктамі, прадметамі, дзвюма лініямі і пад.; аднолькава аддалены ад краёў, канцоў чаго‑н.
2. Прамежкавы па сваіх уласцівасцях, прыкметах паміж дзвюма крайнімі (процілеглымі) уласцівасцямі, прыкметамі (паміж вялікім і малым, цяжкім і лёгкім, высокім і нізкім і пад.).
3. Ні добры, ні дрэнны; пасрэдны.
4. Не вышэй звычайнага ўзроўню, нормы.
5. Атрыманы дзяленнем сумы некалькіх велічынь на іх колькасць; тыповы для дадзенай групы з’яў.
6.
•••
сярэ́днік, ‑а,
У друкарскай справе — прабел паміж калонкамі тэксту ў газеце часопісе, кнізе.