Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сва́ны, ‑аў; адз. сван, ‑а, м.; сванка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Горская народнасць у заходняй Грузіі.

сва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спрэчка, якая суправаджаецца крыкам, шумам і пад. Слова за слова — сварка разгаралася, як лясны пажар. Лынькоў. Свёкар не папускае.. [Любу] ў крыўду, але і яму абрыдне слухаць кожны дзень сварку і грызню. Васілевіч. // Абразлівыя словы, выразы; лаянка. Пайшлі праверкі і прамеры, Каб больш мець пэўнасці і веры І каб не выйшла перакосу І не зайсці ў чыю палосу, Во будзе крыку, будзе сваркі, — Няхай лепш цэлы будуць каркі. Колас. Не спрэчку трэба гнаць за дзверы, А, мабыць, сварку і разлад. Кусянкоў.

•••

Вязацца ў сварку гл. вязацца.

сварлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць сварлівага; схільнасць да сваркі. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін.

сварлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да сварак, спрэчак. Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі. Быкаў. Гаша была дзяўчына сварлівая. Шамякін. Благая была жонка — сварлівая. Калюга. // Уласцівы такому чалавеку. А бацька меў сварлівы, бабскі характар. Дамашэвіч.

свары́цца, сваруся, сварыліся, сварыцца; незак.

1. Распачынаць сварку з кім‑н., лаяцца з кім‑н. Сышліся бабы ды давай сварыцца, лаяць адна адну. Зарэцкі. Не хацелася Сцёпку з бацькам сварыцца. Колас. І не нясі, і не мілуй, А то з дарогі лёгка збіцца. І асцярожна! Не цалуй!.. Ну, як з табою не сварыцца! Танк. / у перан. ужыв. За ўтульны дамок на ліпе сварацца з вераб’ямі шпакі. Лужанін.

2. Крычаць на каго‑н., лаяць каго‑н. І калі сёння ўранні.. [камендант] сварыўся на Коўціка і гаварыў, што ёсць людзі, якія могуць яго замяніць на пасадзе начальніка раённай паліцыі, меў якраз на прымеце Шылахвоста... Сачанка. — Не паслухала! — зноў пачаў сварыцца на Улю бацька. — Ці бачылі, разумніца якая?! Паўлаў. Аднак маці, якая звычайна любіла, калі дачка лашчылася да яе, чамусьці злавала і сварылася на Люсю. Даніленка.

свары́ць, свару, сварыш, сварыць; незак., каго.

Выклікаць сварку, спрэчку каго‑н. з кім‑н. Бацькі кажуць ёй [дачцэ]: — Ну, цяпер ты з мужыком будзеш добра жыць. — Чаму? — пытаецца дачка. — Бо мы выгналі чорта з вашай хаты. Гэта ён, пракляты, сварыў вас! Якімовіч.

сва́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

Знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі — эмблема германскага фашызму (першапачаткова культавы знак некаторых старажытных рэлігій). Горад жыў сваім адасобленым жыццём, далёкім і незразумелым для ўсіх, хто .. фашысцкай свастыкай прыкрыў спустошаныя душы і сэрцы. Лынькоў.

[Санскр.]

сват, ‑а, М сваце, м.

1. Асоба, якая сватае жаніху нявесту ці нявесце жаніха. Ехаць у сваты. □ — Добры сват раней, чым пасватаць дзяўчыну хлопцу, уведае, што за яна, які характар мае, у людзей распытае. Пальчэўскі.

2. Бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў. [Ляснік:] — Ведаеш, Лявон, падабаецца мне твой Грышка, ці не будзем мы сватамі?.. Чарот.

•••

Ні брат ні сват гл. брат.

Ні свата ні брата гл. брат.

сва́танне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сватаць і сватацца; сватаўство.

сватаўство́, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сватаць і сватацца.

2. Сваяцтва сватоў (у 2 знач.). Яны з ім у сватаўстве.