Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. Цяпер па рацэ плылі плоткі і малыя акуні, вусцёркі і яшчэ нейкая дробязь. Ваданосаў.

плоў, плову, м.

Нацыянальная страва ў народаў Сярэдняй Азіі, прыгатаваная з рысу і бараніны з прыправамі.

[Перс. plou.]

пло́ўніца, ‑ы, ж.

Пасудзіна для плову, падобная па форме да паўглыбокай талеркі.

пло́цік, ‑а, м.

Памянш. да плот.

плоць, ‑і, ж.

1. Цела жывых істот, пераважна чалавека (як процілегласць псіхікі, духоўнага пачатку). — Пад гэтым імем жыве і нахабна дзейнічае звычайны чалавек са звычайнай плоццю і звычайнай чалавечай крывёй. Лынькоў. // Цела як крыніца адчування, пачуццёвасці.

2. перан. Кніжн. Матэрыяльнае ўвасабленне. Зусім заканамернай будзе размова аб пошуках новых рытмаў, інтанацый, рыфмаў, славесных форм, паколькі ўсё гэта, разам узятае, і складае плоць паэзіі, як «фактуру». Перкін.

•••

Плоць і кроў каго, чыя; плоць ад плоці (кроў ад крыві) чыёй — а) (уст. і кніжн.) роднае дзіця каго‑н.; б) (кніжн.) аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.

пло́шча, ‑ы, ж.

1. Вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе або вёсцы. З вышыні бачны вуліцы, плошчы, запоўненыя машынамі і людскімі патокамі. Гамолка. Да заводскай плошчы, дзе прызначылі мітынг, было далёка. Карпаў.

2. Месца, прызначанае пад што‑н. або занятае чым‑н. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. В. Вольскі. Каля шырокіх плошчаў азіміны старшыня прасіў шафёра спыняць машыну. Кулакоўскі.

3. Спец. Частка плоскасці, заключаная ўнутры плоскай замкнутай геаметрычнай фігуры.

4. Памяшканне, прызначанае для якой‑н. мэты. Жылая плошча. □ З кожным годам пашыраюцца вытворчыя плошчы камбіната, вырастаюць новыя цэхі, завозіцца новае, больш дасканалае абсталяванне. Рунец.