Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

здзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здзьмуць.

здзіра́віцца, ‑віцца; зак.

Стаць дзіравым. Страха здзіравілася. Мех здзіравіўся.

здзіра́віць, ‑раўлю, ‑равіш, ‑равіць; зак., што.

Нарабіць дзірак на чым‑н., у чым‑н. Здзіравіць сцяну кулямі.

здзіра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для здзірання. Здзіральны інструмент.

здзіра́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па здзіранню чаго‑н. Здзіральшчык бяросты.

здзіра́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да здзіральшчык.

здзіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здзіраць — здзерці.

здзіра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад здзіравіць.

здзіра́ўлівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да здзіравіцца.

2. Зал. да здзіраўліваць.

здзіра́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здзіравіць.