здаво́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да здаволіцца.
2. Зал. да здавольваць.
здаво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да здаволіць.
здагада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Па якіх‑н. прыметах прыйсці да правільнай думкі аб чым‑н.; пазнаць, зразумець. Шынкевіч па пустым правым рукаве здагадаўся, што перад ім Карніцкі. Паслядовіч. Дзяўчына пусцілася ў будку бацьку папярэдзіць, а каб кантроль не здагадаўся, яна бокам дарогі пабегла. Колас.
здага́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да здагадацца.
здага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці, магчымасці чаго‑н. Здагадка бацькі была, безумоўна, правільная: чалавек да соснаў мог прыйсці толькі з лесу. Курто. Маланкай у свядомасці Міхала мільганула здагадка: — Ліст ці тэлеграма? Васілевіч.
2. Кемлівасць, здагадлівасць. Дзе не хапае сілы, там выручае спрыт, выручае здагадка. Лынькоў. — Ды ўсё ж няма ў нас у калгасе чалавека з большай гаспадарчай здагадкай, чым Маркавіч. Краўчанка.
•••
Губляцца ў здагадках гл. губляцца.
здага́длівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць здагадлівага. Аўсееў сваёй хітрасцю, празмернай здагадлівасцю і кемнасцю наконт розных ходаў-выхадаў не падабаўся старшыні. Быкаў.
здага́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне; кемлівы. Заўсёды праніклівыя і здагадлівыя дзяўчаты абвясцілі, што Шапятовіч ажаніўся. Шамякін. Здагадлівы Ёсіп быў недалёка ад праўды. І ён, і Макар уеліся Анісу ў косці. Дуброўскі.
здаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да здагнаць.
здагна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і дагнаць. На пляцы Аляксея здагнаў хуткі газік. Мележ. Конь вырвецца — здагоніш і зловіш, а слова вырвецца — не зловіш. Прыказка.
зда́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад здаць.