Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гумні́шча, ‑а, н.

Разм. Месца, на якім стаяла гумно.

гумно́, а́; мн. гу́мны (з ліч. 2, 3, 4 гумны́), ‑мен і ‑наў; н.

1. Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі. Панчанка. У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны.

2. Пляцоўка перад гэтай будынінай. Брыгада Івана Іванавіча канчала звозіць снапы на калгаснае гумно. Кавалёў. Люба выйсці, прайсці па лагу, па гумне. Купала.

гумо́з, ‑у, м.

Хвароба раслін, якая заключаецца ў моцным выдзяленні гумі, камедзі.

гумо́за, ‑ы, ж.

Ліпкі каляровы пластыр, які выкарыстоўваецца для грыму.

гумо́зны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гумы ​2. Гумозная пухліна.

гумо́зны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гумозу. Гумозная хвароба.

2. Які змяшчае ў сабе гумі. Гумозны пластыр.

гумо́р, ‑у, м.

Душэўны стан, настрой. Марынка адразу заўважыла, што Вера не ў гуморы і таму ўвесь час маўчыць, нават не азірнецца. Шыцік. Дырэктар быў у добрым гуморы — сход прайшоў так, як ён і разлічваў, без бурных размоў. Хадкевіч.

гу́мус, ‑у, м.

Тое, што і перагной.

[Ад лац. humis — зямля, глеба.]

гу́мусавы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе гумус; з гумусам. Гумусавы слой глебы.