гумно́, а́; мн. гу́мны (з ліч. 2, 3, 4 гумны́), ‑мен і ‑наў; н.

1. Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі. Панчанка. У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны.

2. Пляцоўка перад гэтай будынінай. Брыгада Івана Іванавіча канчала звозіць снапы на калгаснае гумно. Кавалёў. Люба выйсці, прайсці па лагу, па гумне. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)