Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

губча́ты, ‑ая, ‑ае.

Падобны на губку ​2 (у 2 знач.); порысты. Губчатае рэчыва.

губчэка́, ‑а, н.

Гіст. Губернская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам.

гуверна́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Выхавальніца ў буржуазных і дваранскіх сем’ях, звычайна іншаземка, якую наймалі для выхавання дзяцей і першапачатковага навучання грамаце.

[Фр. gouvernante.]

гувернёр, ‑а, м.

Выхавальнік у буржуазных і дваранскіх сем’ях, звычайна іншаземец, якога наймалі для выхавання хлопчыкаў і першапачатковага навучання грамаце.

[Фр. gouverneur.]

гу́галь, ‑ю, м.

Абл. Куколь. Трыпутнікам, гугалем і мышыным гарошкам парасла высокая мяжа. Гарэцкі.

гугено́т,

гл. гугеноты.

гугено́тка,

гл. гугеноты.

гугено́ты, ‑аў; адз. гугенот, ‑а, М ‑ноце, м.; гугенотка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. гугеноткі, ‑так; ж.

Французскія пратэстанты-кальвіністы 16–18 стст., якія праследаваліся каталіцкай царквой і ўрадам.

[Фр. huguenots з ням. Eidgenossen літаральна — саюзнікі.]

гугено́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гугенотаў. Гугеноцкі рух. Гугеноцкія войны.

гугні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Тое, што і гугнявіць. У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў у яго неяк вельмі ж адмыслова. Брыль.