Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спектра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спектра; уласцівы яму. Спектральныя лініі. // Які служыць для атрымання спектраў. Спектральныя прылады. // Які мае адносіны да ўспрымання розных колераў спектра. Спектральная адчувальнасць вока.

•••

Спектральны аналіз — вызначэнне хімічнага саставу цел, якія свецяцца, па іх спектрах.

спектраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спектраметрыі. Спектраметрычныя метады.

спектраме́трыя, ‑і, ж.

Галіна спектраскапіі, якая распрацоўвае метады атрымання спектраў і вымярэння спектральных характарыстык рэчыва.

спектраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спектраскопа, спектраскапіі. Спектраскапічная лабараторыя.

спектраскапі́я, ‑і, ж.

1. Раздзел фізікі, які вывучае спектры электрамагнітнага выпрамянення.

2. Даследаванне спектраў пры дапамозе спектраскопа.

спектраско́п, ‑а, м.

Прыбор для назірання спектраў.

[Ад лац. spectrum — бачнае і грэч. skopeō — гляджу.]

спектрафато́метр, ‑а м.

Прыбор для вымярэння паглынання, адбіцця або прапускання святла ў асобных участках спектра.

спектрафотаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да даследавання аптычных спектраў рэчываў з дапамогай спектрафатометра. Спектрафотаметрычныя метады даследавання.

спектрафотаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел фотаметрыі, які вывучае спектральныя характарыстыкі цел.

спектро́граф, ‑а, м.

Спектраскоп з фатаграфічнай камерай.

[Ад лац. spectrum — бачнае і грэч. graphō — пішу.]