часа́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для часання воўны, ільну і пад. Часальная машына.
часа́льня, ‑і, ж.
Майстэрня, дзе займаюцца часаннем воўны, ільну і пад. — Ну, так сказаць, прыходзь увечары. Я воўну з часальні прывёз... Каліна.
часа́льшчык 1, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца часаннем воўны, ільну і пад.
часа́льшчык 2, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца часаннем дрэва.
ча́сам, прысл.
Іншы раз, калі-нікалі. Часам сустракаліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дуб, граб, ліпа. Маўр. Часам надвячоркамі хадзіў [Лабановіч] у Мікуцічы, каб пабыць у кампаніі сваіх таварышаў. Колас. / у знач. пабочн. А можа, ты — сімулянтка, часам? — Пытаўся ўчотчык хрыплым басам. Вярцінскі.
часа́мі, прысл.
Тое, што і часам. Падскакваў часамі плуг, зачапіўшы парогам камень. Баранавых. — Ты не з горада, часамі? — запытаў Анікей. — У гадаў, браце... Гартны.
часа́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. часаць 1 (у 1, 2 знач.).
часа́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. часаць 2.
часану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да часаць 1 (у 1, 3 знач.).
часа́ны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад часаць 1 (у 1, 2 знач.).
2. у знач. прым. Апрацаваны часаннем 1. Часаны лён.
часа́ны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад часаць 2.
2. у знач. прым. Апрацаваны часаннем 2. Свіран з часанага бруса.
часасло́ў, ‑лова, м.
Праваслаўная царкоўная кніга з тэкстамі для штодзённых песнапенняў або службаў (у мінулым па гэтай кнізе вучылі і грамаце). У Рагазіне калі што і можна было дапасці пачытаць, дык хіба толькі біблію або часаслоў. Сабаленка.