прызе́мны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які непасрэдна прылягае да зямной паверхні. Прыземны слой паветра.
прызёр, ‑а, м.
Удзельнік спаборніцтва, які атрымаў прыз 1. Прызёр Спартакіяды народаў СССР.
прызёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да прызёр.
пры́зма, ‑ы, ж.
Спец.
1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі (шматвугольнікамі) і бакавымі гранямі-паралелаграмамі.
2. Прадмет такой жа формы, звычайна трохграннік, з празрыстага рэчыва, які служыць для раскладання святла ў спектр, для змены напрамку светлавых праменяў і для іншых мэт; прымяняецца ў аптычных прыборах.
•••
Праз прызму чаго — з пазіцый чаго‑н. (глядзець, назіраць і пад.). Народны пясняр бачанае і чутае ў дзяцінстве па-мастацку асэнсаваў, прапусціў праз прызму паэтычнага абагульнення. С. Александровіч.
[Грэч. prisma.]
прызматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да прызмы, мае форму прызмы. Прызматычная форма. Прызматычнае шкло.
2. Утвораны прызмай (у 2 знач.). Прызматычны спектр.
3. Забяспечаны прызмай. Прызматычны бінокль. Прызматычная камера.
прызнава́цца, ‑знайся, ‑знаешся, ‑знаецца; ‑знаемся, ‑знаяцеся; незак.
1. Незак. да прызнацца.
2. Зал. да прызнаваць.
прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.
1. Незак. да прызнаць.
2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.
прызна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прызнаваць — прызнаць (у 3, 4 і 5 знач.) і прызнавацца — прызнацца (у 1 знач.).
2. Расказ, словы, у якіх хто‑н. прызнаецца ў чым‑н. Маёр Ладуцька слухаў прызнанні Філістовіча і не перапыняў яго нават тады, калі той паўтараў ужо вядомае. Паслядовіч. [Следчыя] чакалі ад Саўкі пачуць пра самае важнае для іх і такім прызнаннем не задаволіліся. Колас. Хлапец з дзяўчынаю сваёй Тут месца выбралі спатканняў І чула яблынька вясной Іх пацалункі і прызнанні. Танк.
3. Станоўчая ацэнка, адабрэнне. Атрымаць прызнанне ў чытача. □ [Гаворка:] Дзякую за такое высокае прызнанне майго таленту. Шамякін.
прызна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прызнаць.
2. у знач. прым. Які карыстаецца агульным прызнаннем; агульнавядомы. Прызнаны завадатар. Прызнаны вучоны. □ Полькі — красуні прызнаныя, любіць умеюць! Лось.
прызна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Адкрыта сказаць, расказаць аб чым‑н., сазнацца. Прызнацца ў каханні. □ Тварыцкі закапаў грошы з цвёрдым намерам ніколі не аддаваць іх і прызнаўся ў гэтым толькі выпадкова. Чорны. — Не магу, братка, ісці, — прызнаўся Іван. Колас. Чамусьці няёмка было хлапцу прызнацца, што аддаў сваю пілотку чарнамазаму карапузу. Кулакоўскі.
2. інф. прызнацца і 1 ас. адз. прызнаюся. Разм. Ужываецца як пабочнае слова ў значэнне праўду кажучы, шчыра кажучы. — Зараз не магу... Прызнацца, яшчэ не снедаў нават. Пасля. Гартны. — Думаем паставіць вас прарабам... Давайце згоду, Нічыпар Аўсеевіч. Я, шчыра прызнацца, і загад на вас падрыхтаваў. Асіпенка. Прызнаюся, я тады быў хлапец не святы. Карпюк.