Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спа́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спасваць — спасвіць.

спа́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да спасваць.

спа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спасвіць.

спа́свены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спасвіць.

спа́свіць, спасу, спасеш, спасе; спасём, спасяце, спасуць і спасу, спасвіш, спасвіць; спасвім, спасвіце, спасвяць; пр. спасвіў, ‑віла; заг. спасі; зак., што.

Зрабіць патраву або зрасходаваць на падножны корм. Збуяў сівец, яго не спасвілі і скацінай: улетку травы хапае. Пташнікаў.

спаску́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спаскудзіць.

спаску́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спаскуджваць — спаскудзіць.

спаску́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спаскудзіцца.

2. Зал. да спаскуджваць.

спаску́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спаскудзіць.

спаску́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Стаць брудным, запэцкацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца; зрабіцца дрэнным.