Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плеш, ‑а, м.

Тое, што і плех. — Да маладых дзяўчат [Павалковіч] так і ліпне, але чамусьці яшчэ не жанаты. А ўжо ў гадах, і ў добрых гадах. Плеш на галаве, як месяц. Машара. А там лугі па Свіслачы ляглі З іх купамі лазы, алешын, І астраўкі, і пустак плешы, Дзе сіняваты шоўк развешан, Што выткалі ім подыхі зямлі. Колас.

пле́шачны, ‑ая, ‑ае.

З плешкай на канцы.

пле́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Верхняя расшыраная частка чаго‑н., што мае форму ножкі, стрыжня і пад. Мяне.. прыцягнула вузкая паласа падлогі.. Нават не сама падлога, а чорныя плешкі цвікоў. Савіцкі. Па тым месцы, дзе .. вісеў [партрэт], тырчалі пабеленыя плешкі трох цвічкоў, некалі ўбітых трохкутнікам. Кулакоўскі.

2. Верхні канец караняплода.

пле́шына, ‑ы, ж.

Тое, што і плех. І толькі там, дзе лугу плешына, рачулкі вузенькую ніць сабой, як кнігаўка, алешына ад сонца хоча засланіць. В. Макарэвіч. Ля самых ног Каваля ляжалі чорныя глыбы дыябазаў з сівымі плешынамі шэрані. Савіцкі.

плея́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Група выдатных дзеячаў у якой‑н. галіне пэўнай эпохі, звязаных агульнасцю поглядаў, задач і пад. Дзям’ян Бедны належыць да слаўнай плеяды пачынальнікаў новай, сацыялістычнай літаратуры. «Полымя».

[Грэч. pleias — назва групы з сямі старажытнагрэчаскіх паэтаў.]

плён, ‑у, м.

1. Тое, што вырашчана: садавіна, гародніна, зерне і пад.; ураджай. Не злічыць у ім [садзе] плёнаў: грушаў, яблыкаў, сліў. Машара. Не зробіш гэтага, не паставіш кій ці не нацягнеш нітку, па якіх бы фасоля магла віцца, — не чакай і плёну. Сачанка.

2. перан. Вынік старанняў; дасягненне. — У палку мне добра. Лятаю і лятаю. Адразу бачу плён сваёй работы... Алешка. Дапісана апошняя старонка, правераны разлікі, цытаты і формулы, прыведзены ў парадак чарцяжы, і — хораша бачыць плён сваіх пошукаў і пакут. Хадкевіч.

плёначны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плёнкі, звязаны з прымяненнем плёнкі (у 1, 2 знач.).

плёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Празрыстая эластычная, цэлулоідная стужка са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных і кінематаграфічных здымкаў. За якой паўгадзіны Айзік мог аббегаць паўгорада, напстрыкаць на плёнку свае «лейкі» кадраў з дваццаць. Сабаленка.

2. Тонкая празрыстая бясколерная матэрыя сінтэтычнага паходжання. Поліэтыленавая плёнка. Трымаць раннія агуркі пад плёнкай.

3. Тое, што і плеўка. Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту. Паслядовіч.

плённасць, ‑і, ж.

Уласцівасць плённага. А на ліры звонкай струны гімн звінелі Пра красу і плённасць нашае зямлі. Гурло. Плённасць маладнякоўскага ўплыву на творчасць Змітрака Бядулі відаць перш за ўсё ў шырокім жыццёвым дыяпазоне яго паэзіі. Каваленка.

плённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дае плён (у 1 знач.). І там, дзе пелі пушчы баравыя, Корч смаляны хаціны асвятляў, Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля. Звонак.

2. перан. Які дае добрыя вынікі, прадукцыйны. Дні працы ў лесе былі для прафесара вельмі плённымі. Кавалёў. Плённымі справамі адзначылі мінулы год працоўныя Савецкай Беларусі. «Звязда».