Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шызафрэ́нік, ‑а, м.

Разм. Хворы на шызафрэнію.

шызафрэні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да шызафрэнік.

шызафрэні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шызафрэніі; характэрны для шызафрэніі, для шызафрэніка. Шызафрэнічныя сімптомы.

шызафрэні́я, ‑і, ж.

Цяжкае псіхічнае захворванне, якое суправаджаецца ўстойлівымі зменамі ў псіхіцы, парушэннем звязанасці псіхічных працэсаў, зніжэннем псіхічнай дзейнасці.

[Ад грэч. schizō — раздзяляю, расшчапляю і phrēn — розум.]

шы́зы, ‑ая, ‑ае.

1. Цёмна-шэры з сіняватым адлівам; шэра-блакітны. Воблака шызага дыму паплыло па алешніку. Лынькоў. На змярканні з-за лесу папаўзлі шызыя, змрочныя хмары. Быкаў. Сонна пакружыўшы над шызым кустом вярбы на лузе,.. [вароны] таксама моўчкі разляцеліся ў розныя бакі. Ігнаценка. // З сіняватым адлівам (пра колер скуры). Чырвоны твар Пачулія стаў шызым. Самуйлёнак. Сашунчык ці «Казлянятка» — гэта Аляксандр Пятровіч Казлоў — франт перадпенсійнага ўзросту з шызым носам. Вірня. Першы ўкаціўся ў кабінет Гамбіцкі, нізкі, тоўсты, з галавой-шарам, бліскучым, аж шызым ад частага галення. Шамякін.

2. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў. Шызы голуб. Шызая чайка. Шызая плесень.

шыі́зм, ‑у, м.

Напрамак у ісламе, які прымае каран, але не прызнае суну, мусульманскае свяшчэннае паданне, што дапаўняе палажэнні карана.

[Араб.]

шыі́т, ‑а, М шыіце, м.

Мусульманін — паслядоўнік шыізму.

шыі́тка, ‑і, ДМ ‑таты; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да шыіт.

шы́йка, ‑і, ДМ шы́йцы; Р мн. шы́ек; ж.

1. Памянш.-ласк. да шыя. Ева толькі што распачала сваю гутарку з цялушачкаю і гладзіла яе бліскучую шыйку. Колас.

2. Вузкая, завужаная частка чаго‑н. Шыйка пазванка. □ Каса ў шыйцы хруснула і засталася ў купіне. Крапіва. Пракоп Дубасаў сказаў, што Сямён Дзікун хоча сумясціць у адну тры аперацыі па шліфоўцы шыек каленчатага вала. Шыцік. У руцэ пана Цабы пагойдваўся жоўты збанок, падвязаны за шыйку вяровачкай. Брыль.

3. Хваставая частка цела прэснаводнага рака. Стаў рак на шыйцы, клешні ўгору падняў. Якімовіч. Трактарыст хуценька аблупіў клюшню, потым адным махам управіўся з шыйкай і нарэшце ўзяўся за ножкі. Чыгрынаў.

шы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шыі, належыць ёй. Шыйныя пазванкі. Шыйныя мышцы.