Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сямігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца сем год. Сямігадовая вайна. □ Віктар Сяргеевіч прыехаў у калгас, калі ўпершыню тут пачатковая школа пачала пераўтварацца ў сямігадовую. Якімовіч. // Разлічаны, прызначаны на сем гадоў. Сямігадовы план.

2. Узростам у сем год. Сямігадовы хлопчык.

3. Які мае адносіны да сямігоддзя (у 2 знач.).

сямігало́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем галоў. Сямігаловы змей.

сяміго́дак, ‑дка, м.

Дзіця ва ўзросце сямі год.

сяміго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у сем год. План на сямігоддзе.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была сем гадоў назад. Сямігоддзе з дня заснавання інстытута.

сяміго́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзяўчынка ва ўзросце сямі год.

2. Разм. Няпоўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа ў СССР, у якой вучыліся 7 гадоў. Пасля сямігодкі Васіль паехаў у сельскагаспадарчы тэхнікум. Шамякін.

сямігра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае сям’ю гранямі.

сямігра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем граней. Сямігранны крышталь.

сямідзеся́тнік, ‑а, м.

Грамадскі і літаратурны дзеяч сямідзесятых гадоў 19 ст. у Расіі.

сямідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да семдзесят. Сямідзесятыя гады.

сямідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў семдзесят год. Сямідзесяцігадовы перыяд. // Які мае ўзрост у семдзесят гадоў. Праз якую гадзіну .. [Суздалеў] ўжо ў прыцемках сядзеў і гаварыў з худым і касцістым, можа сямідзесяцігадовым, старым. Чыгрынаў.

2. Які мае адносіны да сямідзесяцігоддзя (у 2 знач.); звязаны з заканчэннем тэрміну ў семдзесят год. Сямідзесяцігадовы юбілей.