спусташа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прыводзяць да спусташэння, нясе спусташэнне. Спусташальная паводка. □ [Кузьма Чорны] думаў пра свой народ, пра сваю краіну, якой .. пагражаў спусташальны ваенны агонь. Кудраўцаў. Неўзабаве Русь падверглася спусташальнаму пападу.. Батыя. Чамярыцкі.
спусташа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да спустошыцца.
2. Зал. да спусташаць.
спусташа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спустошыць.
спусташэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спусташаць — спустошыць. // Вынік гэтага дзеяння. Там, на вакзале, узбуджаная сустрэчай моладзь неяк не заўважала руін і спусташэнняў. Асіпенка.
2. Тое, што і спустошанасць. [Галя] стаяла ў нейкім душэўным спусташэнні. Грамовіч.
спусто́шанасць, ‑і, ж.
Стан маральнага бяссілля; душэўная пустата. «Дождж абмывае вызваленую зямлю», — падумаў Раманенка, і гэтая думка вывела яго з таго настрою душэўнай спустошанасці, якая заўладала ім, калі ён убачыў, што Галіна памірае. Шамякін.
спусто́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спустошыць.
2. у знач. прым. Зруйнаваны, разбураны. Назаўтра Мікола блукаў па спустошаным і спаленым горадзе, шукаў знаёмых. Якімовіч. // Неўрадлівы (пра глебу). Поле панскае аралі, Секлі [беднякі] тоўстыя камлі І без хлеба паміралі На спустошанай зямлі. Грахоўскі. // перан. Які страціў маральныя сілы, здольнасць да актыўнага, творчага жыцця. Нейкі асаблівы, востры напал ва ўзрушанасці Варановіча працяў і .. [Тодара], ён разам адчуў сябе перад Варановічам бездапаможпым, спустошаным. Дуброўскі.
спусто́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. спустошваць — спустошыць.
спусто́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да спустошыцца.
2. Зал. да спустошваць.
спусто́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спустошыць.