спекуля́нтка, ‑і,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuспекуля́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спекулянта (у 1 знач.), дзейнасці спекулянтаў, спекуляцыі 1 (у 1 знач.).
спекуляцы́йны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спекуляцыі 1 (у 1 знач.); заснаваны на спекуляцыі.
2. Які займаецца спекуляцыяй; спекулянцкі.
спекуляцы́йны 2, ‑ая, ‑ае.
Пабудаваны на спекуляцыі 2; абстрактны.
спекуля́цыя 1, ‑і,
1. Фінансавая аперацыя, якая заключаецца ў скупцы і перапродажы каштоўнасцей з мэтай узбагачэння; біржавая ігра на павышэнне або паніжэнне курсу каштоўных папер.
2.
[Ад лац. speculatio — сузіранне, пазіранне.]
спекуля́цыя 2, ‑і,
У філасофіі — абстрактныя разважанні, адарваныя ад вопыту і практыкі.
[Ад лац. speculatio — сузіранне, назіранне.]
спелава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі спелы, не зусім спелы.
спе́ласць, ‑і,
1. Якасць і стан спелага (у 1 знач.).
2.
•••
спелеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спелеалогіі.
спелеало́гія, ‑і,
Навука, якая займаецца вывучэннем паходжання, будовы і развіцця пячор і выкарыстання іх чалавекам; абследаванне пячор са спартыўна-турысцкімі мэтамі.
[Ад грэч. spēlaion — пячора і logos — вучэнне.]
спелеафа́уна, ‑ы,
Жывёлы, якія водзяцца ў пячорах, трэшчынах горных парод.
[Ад грэч. spēlaion — пячора і слова фауна.]
спелео́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне спелеалогіі.