Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

со́кат, ‑у, М ‑кане, м.

1. Крык некаторых птушак. Сокат курыцы. □ Сокат птушак замёр, Як бы поўнач была, Адно свісне тапор Ды зазвоне піла. Купала.

2. Рэзкія кароткія і частыя гукі, якія нагадваюць крык некаторых птушак (пра машыны, механізмы і пад.). Сокат камбайна. Сокат аўтамата.

со́ла,

1. нескл., н. Музычны твор або асобныя партыя, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам. Сала для скрыпкі. // Выкананне такога твора (партыі). — Сала на баяне ў тым жа выкананы, — не сціхаў Саша. Васілевіч.

2. у знач. прысл. Асобна ад другіх (пра выкананне музычных твораў, танцаў). Спяваць сола. Танцаваць сала. □ Я лічыўся здольным скрыпачом, мне часам нават давалі выступаць сола ў якіх-небудзь святочныя канцэртах. Рамановіч.

[Іт. solo.]

со́лад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня збажыны, які выкарыстоўваецца для вырабу спірту, піва, квасу і пад. Жытні солад. Ячменны солад.

2. перан. Прыемнае адчуванне, слодыч. Праз солад дрымоты Толя пачуў, як Максім засмяяўся. Брыль.

со́ладавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да соладу (у 1 знач.). Соладавы цукар. // Які з’яўляецца соладам. Соладавы раствор. // Прыгатаваны з соладам. Соладавы пернік. Соладавыя дрожджы. // Які мае адносіны да вытворчасці соладу. Соладавы цэх.

со́ладка,

1. Прысл. да салодкі.

2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне салодкасці, салодкага смаку. У роце соладка.

3. безас. у знач. вык. Разм. Пра стан здавальнення, шчасця, дастатку. Хоць не соладка і ў лесе было, але ж лес, брат, ёсць лес. Кожнае дрэва здавалася сцяной, за якой можна ўхавацца. Чыгрынаў.

4. безас. у знач. вык., каму-чаму і без дап. Пра радасныя, прыемныя адчуванні. Сэрцу соладка. На душы соладка, лёгка. □ Неба ўгары кружылася; зямля, нібы вялізная касавокая талерка, усё хінулася кудысь і вагалася, гатовая вось-вось абрынуцца ў невядомую прорву, і ад таго было соладка, боязна і хмельна. Быкаў.

со́лана, безас. у знач. вык.

Абл. Салёна (у 2 знач.). Слёзы самі каціліся з вачэй, былі на шчоках, ад іх было солана ў роце. Грахоўскі.

соле... (а таксама саля...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «соль», напрыклад: солеварэнне, соленасычанасць.

солеварэ́нне, ‑я, н.

Дабыванне солі выварваннем яе з вады.

солезмяшча́льнасць, ‑і, ж.

Тое, што і соленасычанасць.

соленасы́чанасць, ‑і, ж.

Утрыманне солі ў чым‑н. Соленасычанасць марской вады.