слі́зісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да слізі, з’яўляецца сліззю. Слізістае рэчыва. // Спец. Які змяшчае слізь, выдзяляе слізь. Слізістая сумка. Слізістыя залозы.
2. у знач. наз. слі́зістая, ‑ай, ж. Слізістая абалонка — тонкая, заўсёды накрытая сліззю абалонка, якая высцілае ўнутраную паверхню некаторых органаў чалавека і пазваночных жывёлін. Слізістая носа.
3. Пакрыты сліззю, слізкі. Слізістыя грыбы.
слі́зка, безас. у знач. вык.
Пра слізкую дарогу ў час галалёду ці дажджу і пад. Вельмі слізка: я ўжо не іду, а плыву. Скрыган. На тратуары ўжо слізка. Шамякін.
слізкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі слізкі. Урэшце,.. [Адаму] ўсё ж неяк удалося намацаць нагамі слізкаваты і вузкі, як абструганая жэрдка, парог. Кулакоўскі.
слі́зкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць блізкага. Слізкасць дарогі. Слізкасць грыбоў.
слі́зкі, ‑ая, ‑ае.
1. Гладкі, такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць, або які цяжка ўтрымаць. Слізкі паркет. □ Прайшоў дожджык, дарога зрабілася ліпучая, слізкая. Маўр. [Косцік] бягом прывалок дзве жэрдкі і па слізкім лёдзе насунуў іх танчэйшымі канцамі да Аксінні. Пальчэўскі. // перан. Выкрутлівы, хітры (пра чалавека). Нейкі слізкі быў гэты чалавек. Корбан.
2. перан. Ненадзейны, небяспечны. Бадзянне ў дарогах і гэты слізкі і няпэўны шлях дробнага ашуканства, на які стаў .. [Пракоп], і неакрэсленасць яго ролі, — усё гэта ўставала, як прыкры сон. Колас. // Які мае ў сабе што‑н. няпэўнае, двухсэнсавае. І не для слоўнай акрабатыкі Я ўзяў такую тэму слізкую. Панчанка. Па застыглым твары Саладухі паўзе слізкая ўсмешка. Шамякін.
3. Пакрыты сліззю. Нават адсюль, з дарогі, можна ўбачыць слізкія каптурыкі масл[я]коў. Навуменка. Вясною вылазіць [вуж] рашуча з нары, Знаходзіць пянёчак-рагулю, Праз вузкую шчыліну пнецца-паўзе, Слізкую скуру здзірае. Жычка.
слі́знуць, ‑не; незак.
Разм. Пакрывацца сліззю, станавіцца слізкім.
слізня́к, ‑а, м.
1. Беспазваночная жывёліна атрада малюскаў, якая амаль страціла ракавіну. У траве на балоце і ў чарналессі процьма жыўнасці: ляніва скачуць .. жабы, тлустыя, зеленаватыя і жоўтыя слізнякі бясконца ліжуць лісце, траву. Бяспалы.
2. Разм. зневаж. Пра бязвольнага, бесхарактарнага, нікчэмнага чалавека. Ваня павінен даказаць, што ён не слізняк, не прыстасаванец. Новікаў. [Лабановіч:] — Але справа не ў гэтым: слізнякі мы, бязвольнікі, людзі без цвёрдага грунту. Колас.
слізо́к, ‑зка, м.
Спец. Скура вантробнага або мёртванароджанага цяляці, якая выкарыстоўваецца для вырабу лайкі 2.
слізо́та, ‑ы, ДМ ‑зоце, ж.
Тое, што і слізгота. Як абцасы зносяцца, тады ў дождж ці ў слізоту ніякай сілай нельга ўтрымацца. Ермаловіч.
слізь, слізі, ж.
1. Цягучая і слізкая маса, якая выдзяляецца некаторымі клеткамі жывёлін і раслін. Кароткім спружыністым рухам.. [вугор], як змяя, выслізне з вашых рук.. Гэтаму.. дапамагае яго надзвычай дробная, схаваная ў скуры луска, накрытая зверху тоўстым слоем слізі. Матрунёнак.
2. Слізкі, цягучы налёт на прадметах ад пастаяннай вільгаці. Ля берагоў возера было мелкае, а дробныя каменьчыкі, што ўсцілалі дно, пакрыты нейкай зялёнай сліззю. Ваданосаў. Косця сцёр з біклагі слізь і ракушкі, паспрабаваў адкруціць вечка. Гамолка. / у перан. ужыв. А крытык скажа строгі, Як адмятала дрэнь і слізь Яна [праўда] з жыцця дарогі. Калачынскі.