Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пленэ́р, ‑у, м.

Спец. Перадача паветранага асяроддзя і натуральнага асвятлення ў карціне.

•••

На пленэры — на паветры.

[Фр. plein air — вольнае паветра.]

пленэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пленэру.

•••

Пленэрны жывапіс — жывапіс, які імкнецца да перадачы натуральнага асвятлення і паветранага асяроддзя, рэальных адценняў колеру, што назіраюцца ў прыродзе.

пленэры́зм, ‑у, м.

Напрамак жывапісу, які вызначаецца імкненнем да найпраўдзівейшай перадачы прыроднага асвятлення, колеру, навакольнай атмасферы.

пленэры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Майстар пленэру.

пленэры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да пленэрыст.

плерэ́зы, ‑аў; адз. няма.

Уст.

1. Жалобныя нашыўкі на рукавах або на каўняры.

2. Упрыгожанне з страўсавых пёраў на жаночых капелюшах.

[Фр. pleureuses.]

пле́сенны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плесні.

плесі́метр, ‑а, м.

Спец. Тонкая металічная або касцяная пласцінка, якая служыць для прастуквання (пры вызначэнні стану ўнутраных органаў).

[Ад грэч. plesso — удараю і metreō — мераю.]

пле́сневы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плесні (у 1 знач.).

пле́снець, ‑ее; незак.

Пакрывацца плесняй (у 1 знач.). І толькі дзе-нідзе ў брадах ды ў глухіх, багністых выгарах вада гніла, плеснела праз усё лета, на радасць, між іншым, жабам і шматлікаму гарластаму балотнаму птаству... Сачанка.