Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мотамеханізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Матарызаваны і механізаваны.

мотапатру́ль, ‑я, м.

Міліцэйскі патруль на матацыклах.

мотапрабе́г, ‑у, м.

Спартыўныя гонкі на матацыклах па перасечанай мясцовасці.

мотапяхо́та, ‑ы, ДМ ‑хоце, ж.

Матарызаваная пяхота.

мотара́лі, нескл., н.

Матацыклетнае ралі.

мотаро́лер, ‑а, м.

Від матацыкла.

[Англ. motoroller.]

мотаса́ні, ‑ей; адз. няма.

Невялікі экіпаж на лыжных палазах з матацыклетным рухавіком.

мотафелю́га, ‑і, ДМ ‑люзе, ж.

Невялікае маторнае рыбалоўнае бяспалубнае судна.

[Ад слова мота... і іт. feluca.]

мотача́сць, ‑і, ж.

Матарызаваная воінская часць.

мо́ташлівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і моташны (у 1 знач.).