зры́ўкі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Абрыўкі, шматкі, кавалкі чаго‑н. Вецер.. перакідаў па платформе падсохлыя і брудныя зрыўкі паперы, недакуркі. Шынклер.
зры́ўшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто зрывае якую‑н. работу, справу. [Рыгорка] замахаў рукамі, залямантаваў на ўвесь голас: — Зрыўшчык работы, падбухторшчык! Дуброўскі. — Я вінаваты перад таварышамі, перад усімі, я, можна сказаць, здрадзіў, зрыўшчыкам стаў, на ўсю роту кляймо такое паклаў... Галавач.
зрыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Падабраць рыфму (да слова); зарыфмаваць. — Каханнем трэба даражыць, але ж яго трэба і заслужыць, — зрыфмавала.. [Іна] какетліва. Ваданосаў.
зрыхтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Абл. Падрыхтавацца. Зрыхтаваліся [члены Рэўваенсавета] даць залп у дзверы, а потым канчаць з сабою. Гарэцкі.
зрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Абл. Падрыхтаваць. [Камісар:] Калі зрыхтуеце ўсё чыста — Прашу паведаміць мне. Глебка.
зрыць, зрыю, зрыеш, зрые; зак., каго-што.
1. Скапаць, перакапаць лычом (пра жывёл). Свінні зрылі ўвесь выган.
2. Скапаць, пакрыць ямамі. Салдаты зрылі акопамі ўвесь узлесак. □ У гэтым баку і вёску, і сядзібы, і далёкае поле людзі звалі Ямскімі... Пайшлі ўсе, мусіць, ад месца, якое тут немаведама калі зрылі і перакапалі ў адны ямы. Пташнікаў.
3. Рыючы, капаючы, зраўняць з зямлёй. Але гісторыю не сцерці І горы гэтыя не зрыць! Панчанка.