здава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. здаваць — здаць.
здава́цца 1, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся; заг. здава́йся; незак.
1. Незак. да здацца 1.
2. Зал. да здаваць (гл. здаць у 1–6 знач.).
здава́цца 2, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся; незак.
1. Незак. да здацца 2.
2. у знач. пабочн. здае́цца, здава́лася. Як быццам, нібыта, відаць. [Надзя:] Вас, здаецца, можна павіншаваць з атэстатам сталасці? Крапіва. Неба, абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй. Колас.
здава́ць, здай, здаеш, здае; здаём, здаяце.
Незак. да здаць.
здавён і зда́вен, прысл.
Тое, што і здаўна. Здавён зялёнаю, лясною Завецца наша старана. Грахоўскі. Трэба нам песень не гэткіх, што некалі здавён няволя спявала нам царская. Купала.
•••
Здавён-даўна́ — з далёкіх часоў, спрадвеку. [Віцю і Івану] здавалася, што яны сябруюць здавён-даўна, гэта значыць усё жыццё. Васілёнак.
здаві́ць, злаўлю, здавіш, здавіць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і здушыць. Адчуў Ігнась зноў.. боль у грудзях, а пасля цяжэй стала дыхаць, як бы хто здавіў яму горла. Чорны.
здаво́ленасць, ‑і, ж.
Стан здаволенага. [Назарэўскі] нёс цяпер у сабе радасную здаволенасць. Чорны.
здаво́ленне, ‑я, н.
Адчуванне ўнутранага здавальненне; здаволены стан. Галілей затупаў у радасным здаволенні, але прыгледзеўся.. і сумеўся — разгублена шукаў, каб сказаць што, ды не знаходзіў. Зарэцкі.
здаво́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад здаволіць.
здаво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм. Тое, што і задаволіцца. Па ўсім палетку пасвіліся коні. Але яны ўжо здаволіліся добрай пашай і ляніва грызлі канюшыну. Чарнышэвіч.
здаво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і задаволіць. Калі сама яна сказала, што ўзяла водпуск на год і паедзе зноў вучыцца налета ўвосень, дык .. [Рыгор] толькі галавой кіўнуў, і нельга было пазнаць, ці гэта яго здаволіла, ці ён гэтым толькі паказвае, што чуў Шурыны словы. Крапіва.