Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чаро́н, чарана, м.

Абл. Тое, што і чарэнь. Гаспадыня паліла ў печы, чарон награваўся і рабілася горача. Шамякін. Маладзейшыя бавілі час у гаворках, старэйшыя цэлымі днямі грэліся, спалі на чаранах. Мележ.

чаро́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Тое, што і чарапок ​1. — Збірайцеся палуднаваць, — сказала маці, выкручваючы цадзілку кату ў чаропку. Дамашэвіч.

чаро́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Тое, што і чарапок ​2. У якойсьць краіне — ці ж іх мала? — Жыў-быў кароль... І хоць глуздоў ў яго чаропцы не хапала, Сядзеў на троне, націраў мазоль... Валасевіч.

чаро́т, ‑у, М ‑роце; мн. чараты, ‑оў; м.

Высокая травяністая расліна сямейства асаковых, якая расце ў вадзе рэк, азёр, на балотах. Спакон веку тут была дрыгва і ў чэзлым альшэўніку шумеў чарот ды кішэла машкара. Гроднеў. // Зараснікі гэтай расліны. Выбліснула сонца з чароту, што густой шумлівай паласой узнімаўся па той бок ракі. Кулакоўскі. [Людзі] выбавіліся на шырокае балота. Дробныя хвойкі, куп’ё, лазнякі, ды чараты, чараты як акінуць вокам. Лынькоў.

чаро́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чароту. Чаротавае сцябло. Чаротавыя зараснікі. □ З аднаго боку вада, з усіх астатніх — непраходныя, тонкія чаротавыя джунглі вышэй чалавечага росту. В. Вольскі.

2. Зроблены з чароту. Лявей гэтага пляца раскінулася вёска Высокае, дзе з-за дрэў весела выглядалі акуратныя чаротавыя стрэхі сялянскіх хат і клуняў. Колас.

•••

Чаротавы кот гл. кот.

чаро́тнік, ‑у, м.

Зараснікі чароту; сцёблы чароту. Хвалі дабягаюць да берага, і тады глуха шамаціць сухі чаротнік. С. Александровіч. У гэтым кутку мелася ўсё, што трэба чалавеку: і лясныя плады, і стэпавыя зёлкі, і рыба ў вадзе, і лугавая жывёла, і, нарэшце, шмат птушак, якія капашыліся ў чаротніку. Маўр.

чаро́тніца 1, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з высокімі шматлікімі сцёбламі, густа ўкрытымі шырокалінейным лісцем. Кусцілася чаротніца, над ёй узнімаліся абсыпаныя пылком свеч[кі] лісахвосту. Асіпенка.

чаро́тніца 2, ‑ы, ж.

Птушка атрада жураўлепадобных, якая жыве на зарослых чаротам і трыснягом вадаёмах.

чаро́ўнасць, ‑і, ж.

Прыгажосць, хараство; прывабнасць. З краю на лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы маладзенькія пахучыя лісточкі і прыдатны лесу асаблівую чароўнасць. Колас. // Тое, што зачароўвае, захапляе каго‑н. [Аня] вельмі змянілася: папаўнела, пахарашэла, пабыла тую няўлоўную жаночую чароўнасць, якой не хапала ёй дзесяць гадоў назад. Васілевіч.

чаро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з чараўніцтвам; які мае магічную сілу. Каб я ведаў чароўнае слова — перакінуўся б у зязюльку. Бядуля. Ніхто не знайшоў у купальскую ноч Чароўную кветку — прываблівы скарб. Панчанка. // Незвычайны, казачны. З залы несліся чароўныя меладычныя гукі музыкі. Мікуліч. Колькі думак было некалі ў маленстве пра школу, пра таго чароўнага настаўніка, які будзе паказваць, як пісаць палачкі. Кулакоўскі.

2. Незвычайнай, казачнай прыгажосці; які зачароўвае, захапляе. Дзяўчына была чароўнай у гэты час на холадзе асенняга ранку. Пташнікаў. Сцяпан доўга любуецца чароўным хараством ночы над морам, потым спускаецца ўніз. Дуброўскі.

чаро́ціна,

Разм. Тое, што і чараціна. На Тварыцкага .. [кравец] глянуў толькі тады, калі той вырваў чароціну, пачаў Зрабіць на кавалачкі і кідаць у спакойную плынь вады. Чорны. На чароцінах сядзелі стракозы з празрыстымі крыльцамі. Даніленка.

чаро́цісты, ‑ая, ‑ае.

Парослы чаротам. А кніжка сапраўды была прыгожая: на вокладцы была намалявана рэчка з чароцістым берагам і чалавек у чоўне, а наўскасяк напісана «Расцяробы». Сабаленка.