спарта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuспартба́за, ‑ы,
Спартыўная база.
спартза́ла, ‑ы,
Спартыўная зала.
спартклу́б, ‑а,
Спартыўны клуб.
спартла́ндыя, ‑і,
Школьныя, піянерскія лагеры, дзе шырока праводзяцца цікавыя спартыўныя заняткі, арганізуюцца спаборніцтвы па рухавых гульнях.
[Ад слоў спартыўны і ландыя — краіна.]
спартсме́н, ‑а,
Той, хто сістэматычна або прафесіянальна займаецца спортам.
[Англ. sportsman.]
спартсме́нка, ‑і,
спартсме́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спартсмена, уласцівы яму.
спарты́ўкі, ‑тывак;
Лёгкія туфлі, прызначаныя для заняткаў спортам.
спарты́ўнасць, ‑і,
Уласцівасць і стан спартыўнага (у 2 знач.).