Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спарт..., (гл. спорт...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «спорт...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: спартбаза, спартлагер.

спарта́кавец, ‑каўца, м.

1. Гіст. Член германскага рэвалюцыйная рабочага Саюза Спартака, на аснове якога вырасла Камуністычная партыя Германіі.

2. гл. спартакаўцы.

[Ад імя Спартака, правадыра і арганізатара паўстання рабоў у Старажытным Рыме.]

спарта́каўка,

гл. спартакаўцы.

спарта́каўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спартакаўца (у 1 знач.).

спарта́каўцы, ‑аў; адз. спартакавец, ‑каўца, м.; спартакаўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; мн. спартакаўкі, ‑кавак; ж.

Члены добраахвотнага спартыўнага таварыства «Спартак».

спартакія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Масавае спаборніцтва спартыўных каманд і таварыстваў па розных відах спорту. Спартакіяда народаў СССР.

спартакія́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спартакіяды. Спартакіядны медаль.

спарта́нец, ‑нца, м.

1. Грамадзянін Спарты — дзяржавы ў Старажытнай Грэцыі, жыхары якой вызначаліся суровым спосабам жыцця, вынослівасцю і цярплівасцю.

2. перан. Чалавек, які адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы спосаб жыцця.

спарта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да спартанец.

спарта́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Спарты, спартанцаў. Спартанскія воіны.

2. Які ўласцівы спартанцу, вызначаецца стрыманасцю; суровы. Спартанскі характар жыцця.