Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

піянератра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Піянерскі атрад.

піянерважа́тая, ‑ай, ж.

Жан. да піянерважаты.

піянерважа́ты, ‑ага, м.

Кіраўнік піянерскага атрада або дружыны. Юнак быў старшым піянерважатым школы. «Маладосць».

піяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да піянер (у 1, 2 і 4 знач.). [Надзя:] — Гэта было даўным-даўно, калі я хадзіла яшчэ ў піянерках. Лынькоў.

піяне́рны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да піянера (у 3 знач.). Піянерны батальён.

піяне́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да піянера (у 4 знач.). Піянерскі атрад. Піянерскі гальштук. □ Толя Кавалёў вяртаўся з піянерскага лагера ў свой горад на чацвёрты дзень вайны. Якімовіч.

•••

Піянерскі касцёр гл. касцёр.

піяне́рыя, ‑і, ж., зб.

Піянеры (гл. піянер у 4 знач.). — Хто гэта даглядае так магілу? — спытаў Лыкоўскі. — Піянерыя наша, — адказаў дзед Нічыпар. Васілёнак.

піяні́на, нескл., н.

Від фартэпіяна, які мае форму высокай плоскай скрыні з вертыкальна нацягнутымі струнамі, з выступаючай наперадзе часткай, дзе размешчана клавіятура. Павел сеў за піяніна. Прабег пальцамі па клавішах. Мелодыя паплыла па пакоі. Шыцік.

[Іт. pianino.]

піяні́сіма,

Спец.

1. прысл. Вельмі ціха, цішэй, чым піяна.

2. нескл., н. Месца ў музычным творы, якое выконваецца вельмі ціха, а таксама само такое выкананне.

[Іт. pianissimo.]

піяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на фартэпіяна. Яго [Джорджэ Энеску] нястомная канцэртная дзейнасць дырыжора, скрыпача і нярэдка піяніста рана прынесла яму сусветную вядомасць. «Беларусь». Выступалі піяніст, скрыпач, спяваў хор. Мядзёлка.