Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

про́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Тое, што і прасека. Але просека вось ужо канчаецца, уперадзе пачынае адсвечваць блакітны небасхіл. Кулакоўскі.

про́сінь, ‑і, ж.

Сіні адліў, сіні прасвет у афарбоўцы чаго‑н. А вочы шэрыя, з просінню, і вельмі ўважлівыя. Арочка. Алесь ляжаў цяпер у лагернай нестаптанай траве, задумана глядзеў у высачэзную просіць, на ляную плынь недасяжных, пяшчотных аблокаў... Брыль.

прост, ‑у, М ‑сце, м.

Абл. Рад роўна складзенага на ржышчы зжатага не звязанага ў снапы збожжа. Жыта кладзецца роўным простам. Гартны. Увесь дзень людзі і сушыліся — мэдлікі разварушвалі, прост варочалі, у снапы вязалі, жалі. Мурашка.

про́ста, прысл.

1. Прысл. да просты (у 2, 3, 5, 6, 10 і 11 знач.).

2. Прама, не зварочваючы ўбок. — Я лепш вам раскажу: едзьце проста, потым завернеце крута-крута направа. Якімовіч.

3. Непасрэдна. [Брат] смачна еў сала, кусаючы яго проста з.. невялікага кавалка. Чорны. Партызаны наваліліся спаць проста на зямлю, дзе хто стаяў. Асіпенка. // У злучэнні з прыназоўнікамі надае ім большую дакладнасць; якраз, менавіта. З вяршаліны сарваўся камяк снегу і трапіў [Колю] проста на галаву. Якімовіч. Дом быў на ўзгорку, проста над ракой. З. Астапенка.

4. у знач. абмежавальнай часціцы. Разм. Толькі, усяго толькі. Мікалай Аляксеевіч хацеў проста пабыць адзін на адзін з гэтым чалавекам, пачуць яго бадзёры голас і смех. Навуменка. А гэта што — ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца? А. Вольскі. — Я проста знаёмая доктара. Мележ.

5. у знач. узмацняльнай часціцы. Разм. Аж, зусім, сапраўды. Два калгасных баяністы, Цымбалісты, скрыпачы Як зайграюць, — проста дзіва, А дзяўчаты падпяюць. Броўка. Бацька — панскі фурман — махнуў у паветры даўжэзнай пугай, якая проста стрэламі заўсёды страляе. Бядуля. Загадае чараўніца — Дваццаць сонцаў загарыцца, Дождж пальецца як з вядра. Проста летняя пара! Муравейка.

6. Наогул. Часцей пачалі наведвацца ў леснічоўку старцы і проста галодныя людзі. С. Александровіч.

•••

Проста з моста — адразу, без падрыхтоўкі.

Проста так — без асаблівых прычын; без асаблівай мэты, намеру.

Проста-такі — тое, што і проста (у 5 знач.).

проставало́сы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Без галаўнога ўбору; з распушчанымі непрыбранымі валасамі. [Алена] шчыра працуе ўвесь дзень, падстаўляе пад гарачыя прамені сонца і спіну і проставалосую галаву. Колас. Таццяна — дачасна распаўнелая, не зусім ахайная — часцей за ўсё блукала па пакоях з папяросай у роце, проставалосая, у расхрыстаным халаце. Карпаў.

просталіне́йнасць, ‑ці, ж.

Уласцівасць просталінейнага.

просталіне́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прамалінейны. [Зіна Бандарчык] заўсёды гаворыць тое, што думае. Яна і наіўная, і просталінейная — усё разам. Навуменка.

простанаро́ддзе, ‑я, н., зб.

Уст. Людзі, якія адносяцца да бяспраўнага, непрывілеяванага класа; просты народ.

простанаро́днасць, ‑і, ж.

Уст. Уласцівасць простанароднага; наяўнасць рыс, характэрных для простага народа. Вызначацца простанароднасцю. Простанароднасць мовы.

простанаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да простага народа, простанароддзя; уласцівы яму. Простанародная гаворка. Простанародныя манеры. Простанародны быт.