праве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да правеяць.
правентылі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Зрабіць вентыляцыю чаго‑н.
праве́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад праверыць.
2. у знач. прым. Які даказаў сваімі паводзінамі, работай наяўнасць патрэбных якасцей; выпрабаваны.
праве́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для праверкі, кантрольны. Праверачны дыктант.
праве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. правяраць — праверыць і правярацца — праверыцца.
праве́рнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад правярнуць.
праве́ршчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто займаецца праверкай.
праве́ршчыца, ‑ы, ж.
Разм. Жан. да правершчык.
праве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Упэўніцца, пераканацца ў правільнасці чаго‑н., адпаведнасці чаго‑н. чаму‑н. Праверыць правільнасць рашэння задачы. □ Лясніцкі спыніўся, па маленькаму ручному компасу праверыў напрамак. Шамякін. // Абследаваць з мэтай нагляду. За імі [хлапчукамі] па барознах шэрых Раённы аграном ідзе, Каб глыбіню раллі праверыць, Каб не было агрэхаў дзе. Танк. У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш. Якімовіч. // Упэўніцца ў праўдзівасці чаго‑н.; пракантраляваць. Я ўзяў білет, уважліва праверыў яго, потым, не спяшаючыся, пачаў пералічваць рэшту. Анісаў.
2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення якіх‑н. уласцівасцей, прыгоднасці да чаго‑н. і пад. Усё брыгадзір праверыў: Вароны, трактары, плугі, Ўвесь інвентар рабочы. Танк. Галя праверыла насенне на ўсходжасць. Ермаловіч.