Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зду́ру, прысл.

Разм. Па глупству, непаразуменню. Гену Вярбіцкі недалюбліваў. І не ад рэўнасці, як нехта здуру мог бы падумаць. Брыль.

здурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Зрабіць якое‑н. глупства, дурасць (у 2 знач.). — Вось здурэў, што не адвёў каня ў пушчу разам з Кастусём! Нікановіч.

2. Тое, што і здурнець. У Язэпа трашчала галава. Ён зусім здурэў ад выпіўкі і той нечаканасці, з якой усё адбылося. Асіпенка.

здуць, здую, здуеш, здуе; пр. здуў, здула, ‑ло; зак., каго-што.

Тое, што і здзьмуць. Моладзь як ветрам здуло з-за сталоў. Васілевіч.

зду́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зрушыць.

2. у знач. прым. Прыглушаны, аслаблены (пра голас, гукі і пад.). — Бяда, бабка Наста! — здушаным голасам сказала Аўгіння: — Я прыйшла вас папярэдзіць. Колас.

зду́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да здушваць.

зду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здушыць.

здушы́ць, здушу, здушыш, здушыць; зак., каго-што.

1. Абхапіўшы, з сілаю сціснуць. І не паспеў Сяргей зрабіць і аднаго руху, як на яго ззаду навалілася нейчае, як дуб, крэпкае цела, і жалезныя рукі, як абцугі, здушылі плечы. Колас. // Акружыўшы, абступіўшы з усіх бакоў, заціснуць. Здушылі ў натоўпе. □ Усё цела ў [Шуры] ныла. Мусіць, ад таго, што каля варот моцна здушылі. Арабей. // перан. Пазбавіць свабоды; заняволіць. О вы, што век цэлы адзеты і сыты, .. Вы рады б і песню здушыць, апляваць. Купала.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сціснуць (горла, грудзі), перашкодзіўшы дыханню. Спазмы здушылі Вялічкава горла. Чорны. // перан. Выклікаць пачуццё прыгнечанасці, душэўнага болю (у грудзях, сэрцы). Сум зноў балюча здушыў Машына сэрца. Мележ.

зды́мак і зні́мак, ‑мка, м.

Адбітак каго‑, чаго‑н., атрыманы шляхам фатаграфавання. Зрабіць здымак. Рэнтгенаўскі здымак. □ Нехта з прысутных навёў на касманаўтаў фотаапарат. Пазней, пасля адлёту карабля, гэты здымак абляціць усе газеты свету. Шыцік. — А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя знімкі, хачу купіць апарат. Колас.

здыма́нне,

гл. зніманне.

здыма́цца,

гл. знімацца.