слінавыдзяле́нне, ‑я, н.
Выдзяленне сліны сліннымі залозамі.
слінавыдзяля́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да слінавыдзялення. Слінавыдзяляльны рэфлекс.
слінаго́н, ‑у, м.
Аднагадовая расліна сямейства складанакветных, некаторыя віды якой ужываюцца ў медыцыне як слінагонны сродак.
слінаўтварэ́нне, ‑я, н.
Утварэнне сліны сліннымі залозамі.
слінацячэ́нне, ‑я, н.
Узмоцненае выдзяленне сліны.
слі́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад слініць.
слі́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
1. Разм. Пэцкацца, змочвацца слінай.
2. Зал. да слініць.
слі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
Змочваць слінай. Увесь час, пакуль яны былі ў хаце, Люда — сарамлівы, чорнавалосы падлетак у лапціках — цікавала на Толю з-за прасніцы і вельмі старанна слініла .. кудзелю, і вельмі старанна выводзіла доўгую нітку. Брыль. Клопікаў усё слініў і слініў агрызачак алоўка, старанна запаўняючы чыстыя старонкі сваёй кніжкі. Лынькоў.
слі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Памянш.-ласк. да сліна. На губах [Хлора] сабралася слінка. Гартны. Мы мядку ўяўляем пах, Слодыч — лепш разынкаў, І міжволі на губах Выступае слінка. Калачынскі.
•••
Глытаць слінку гл. глытаць.
слі́нкі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Тое, што і сліна. [Марына Архіпаўна:] — Тым часам не ўправішся павярнуцца, як.. [Паўлік] зноў упадзе тварыкам на лахманы, і ажно слінкі цякуць у яго ад салодкага сну. Шамякін. — Я на шпільцы не люблю, — сказала Таццяна, а сама аж слінкі праглынула. Васілёнак. [Казік:] — Я ж бачыў, як гэты стары кот аж слінкі пускаў на свежанінку. Машара.
•••
Слінкі цякуць (пацяклі) — а) пра моцнае жаданне з’есці што‑н. смачнае. Тым часам бабка Ганна ставіла на стол снеданне. Яно было добрае: яешня з рудаватымі падсмажанымі скваркамі, булка і па конаўцы малака... У мяне аж слінкі пацяклі. Сабаленка; б) аб прадчуванні чаго‑н. прывабнага, спакуслівага.