Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чарэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Чэрпаць, зачэрпваць, набіраць. Чарэпай, шчодры вінадар, Як вока поўны коўш! Барадулін.

чарэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да чарэпаць.

чарэ́шневы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чарэшні. Чарэшневая галінка. // Выраблены, зроблены з чарэшні. Чарэшневая лыжка. Чарэшневая люлька. // Прыгатаваны з пладоў чарэшні. Чарэшневае варэнне.

чарэ́шня, ‑і, ж.

1. Садова-ягаднае дрэва сямейства ружакветных з чырвонымі, жоўтымі ці амаль чорнымі костачкавымі пладамі.

2. Плод гэтага дрэва.