утыліза́цыя, ‑і,
Выкарыстанне, ужыванне з карысцю.
[Ад лац. utilis — карысны.]
утыліза́цыя, ‑і,
Выкарыстанне, ужыванне з карысцю.
[Ад лац. utilis — карысны.]
утыліта́рнасць, ‑і,
1. Уласцівасць утылітарнага.
2. Утылітарныя адносіны, утылітарны падыход да чаго‑н.
утыліта́рны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго‑н.; практычны.
утылітары́зм, ‑у,
1. Прынцып ацэнкі ўсіх з’яў з пункту гледжання іх карыснасці, магчымасці служыць сродкам для дасягнення якой‑н. мэты.
2. Напрамак у этыцы, які лічыць карысць асновай маральнасці і крытэрыем чалавечых паводзін.
[Ад лац. utilitas — карысць.]
утылітары́ст, ‑а,
1. Паслядоўнік, прыхільнік утылітарызму (у 2 знач.).
2. Чалавек, які імкнецца з усяго атрымліваць выгаду, карысць, расцэньвае ўсё толькі з практычнага пункту гледжання.
утылітары́стка, ‑і,
утылітары́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да утылітарыста, уласцівы яму.
уты́ль, ‑ю,
Адходы вытворчасці, рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць служыць сыравінай для вырабу іншых рэчаў (металічны лом, анучы, папера і пад.).
[Ад лац. utilis — карысны.]
утыль...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «утыльны», напрыклад:
утыльзаво́д, ‑а,
Завод, прызначаны для перапрацоўкі утылю.