Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уто́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад утаіць.

уто́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. утойваць — утаіць.

уто́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да утойваць.

уто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да утаіць.

уто́к, утку, м.

Спец. Папярочныя ніткі, якія пераплятаюцца з асновай і ўтвараюць тканіну.

уто́ма, ‑ы, ж.

Разм. Стан утомленага; стома. Маці азірнулася. Запацелы твар выказваў балючую ўтому. Гартны. [Гунава:] — Гэтаму сабаку няма цаны. Ён цэлыя суткі можа ісці па следу, не ведаючы ўтомы. Самуйлёнак. // Пачуццё стомленасці, слабасці ад працы. Пасля доўгай трэніроўкі яго агарнула ўтома.

уто́мленасць, ‑і, ж.

Стан утомленага (у 2 знач.). Ці то ад перажытага, ці то ад папярэдняй утомленасці, адчуў Ігнась зноў .. боль у грудзях. Чорны.

уто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад утаміць.

2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай працай ці якім‑н. іншым заняткам. Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. Колас. // Які выражае зморанасць. Куды старая выбралася з дому? Праведаць сына? Ці паклікаў зяць?.. Пагляд утомлены не мог сказаць. Гілевіч.

уто́мна,

Разм.

1. Прысл. ад утомны.

2. безас. у знач. вык. Пра стан утомы, стомленасці. Зосі стала неяк не па сабе, нудна і ўтомна, пачаў марыць сон. Гартны.

уто́мнасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць утомнага.