Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эраты́зм, ‑у, м.

Кніжн. Празмерная пачуццёвасць, павышаная палавая ўзбудлівасць; празмерная цікавасць да палавых пытанняў.

[Фр. érotisme ад грэч. érōs, érōtos — каханне.]

эраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае адносіны да эротыкі. Верш яго [Авідзія] гнуткі і прыгожы; у арганічным спалучэнні з эратычнай тэматыкай ён асабліва прыцягваў увагу чытачоў. Майхровіч.

2. Празмерна пачуццёвы; звязаны з эратызмам. Канстанцін Міхайлавіч папракаў.. [Нікановіча] за танныя эратычныя эфекты, за дробязнасць фабулы. Хведаровіч.

э́рбій, ‑ю, м.

Хімічны элемент.

[Лац. Erbium.]

эрг 1, ‑а, м.

Спец. Адзінка работы (энергіі), роўная рабоце, выкананай сілай у адну дыну на шляху ў адзін сантыметр.

[Ад грэч. érgon — праца, работа.]

эрг 2, ‑а, м.

Пясчаны масіў у пустынях Паўночнай Афрыкі.

[Араб.]

эргано́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Галіна ведаў, якая вывучае чалавека і яго дзейнасць ва ўмовах сучаснай вытворчасці з мэтай аптымізацыі прылад, умоў і працэсу працы.

[Ад грэч. érgon — праца, работа і nómos — закон.]

эргаты́зм, ‑у, м.

Спец. Атручванне жывёлы і чалавека зернем злакаў, мукой, зерневымі адходамі, пашкоджанымі спарыннёй.

[Ад фр. ergot — спарыння.]

эрго́граф, ‑а, м.

Спец. Прыбор для графічнага запісу ступені фізічнай працаздольнасці чалавека.

[Ад грэч. érgon — праца, работа і graphō — пішу.]

эрго́метр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для выканання дазіраванай механічнай работы пры даследаванні працаздольнасці і функцыянальных змен, якія адбываюцца ў арганізме ў працэсе працы.

[Ад грэч. érgon — праца, работа і metreō — вымяраю.]

эрдэльтэр’е́р, ‑а, м.

Парода службовых сабак з групы тэр’ераў.

[Англ. Airedale terrier.]

эрза́ц, ‑а, м.

Непаўнацэнны заменнік чаго‑н.; сурагат. [Грэчка:] — Цыгарэты ў іх [немцаў] хоць і пахучыя, скажу я вам, але дрэнь, эрзац. Няхай.

[Ням. Ersatz — замена.]